Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

18 Лют 2022

Лукашэнка: Беларусі і Расіі трэба сумесна процістаяць эканамічнаму націску

Лукашэнка: Беларусі і Расіі трэба сумесна процістаяць эканамічнаму націску

18 лютага, Масква /Кар. БЕЛТА/. Беларусі і Расіі трэба сумесна процістаяць эканамічнаму націску. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на перагаворах у Маскве з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нам трэба, вельмі важна цяпер у пачатку года, настроіцца такім чынам, каб процістаяць усякаму эканамічнаму націску. Як супраць нас, так і супраць вас. Нам складаней з гэтымі санкцыямі. Таму я хацеў бы і вас праінфармаваць па гэтым пытанні", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што галоўнае - не зніжаць тэмпы супрацоўніцтва, якія былі набраны ў мінулым годзе: "Як вы правільна сказалі, развіццё эканомікі ўжо сведчыць аб тым, што нічога ў іх (апанентаў у свеце. - Заўвага БЕЛТА) не атрымаецца. Удушыць яны ніяк нас не змогуць. Думаю, мы дамовімся аб тым, каб надаць большую тут дынаміку".

У цэлым Прэзідэнт канстатаваў, што эканоміка як у Беларусі, так і ў Расіі ў мінулым годзе нядрэнна развівалася, але, вядома, адчуваюцца інфляцыйныя выклікі. "Калі б не гэтыя знешнія фактары, перш за ўсё інфляцыйныя, якія падкідваюць звонку... Ад іх нікуды не дзецца. Я бачу, і ў Расіі, і ў Беларусі мы стараемся, наколькі гэта магчыма ў рыначных умовах, процідзейнічаць інфляцыі. Гэта не так проста", - адзначыў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі