Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

12 Врс 2017

Лукашэнка: Беларусь і Індыя вызначылі філасофію адносін, трэба пераходзіць да канкрэтыкі

Лукашэнка: Беларусь і Індыя вызначылі філасофію адносін, трэба пераходзіць да канкрэтыкі

12 верасня, Нью-Дэлі /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь і Індыя вызначылі філасофію адносін, трэба пераходзіць да канкрэтыкі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам Індыі Венкаяхам Найду, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Надышоў час, калі мы павінны ўжо размаўляць мовай канкрэтных кантрактаў, а не проста напрамкаў развіцця эканомік. Напрамкі мы вызначылі, філасофію нашых адносін мы вызначылі. Цяпер трэба пераходзіць на канкрэтыку, а яна ў кантрактах, інвестыцыях", - падкрэсліў беларускі лідар.

Віцэ-прэзідэнт Індыі Венкаях НайдуУ сваю чаргу віцэ-прэзідэнт Індыі цёпла вітаў кіраўніка беларускай дзяржавы. Ён адзначыў, што ў Індыі з Беларуссю ўстанавіліся добрыя адносіны, як на міждзяржаўным узроўні, так і народаў дзвюх краін. Індыя таксама ўдзячна за падтрымку, што аказваецца ёй Беларуссю на розных міжнародных пляцоўках.

"Думаю, што ёсць і добрыя магчымасці для пашырэння супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы", - сказаў Венкаях Найду. У сувязі з гэтым ён паведаміў, што пад кіраўніцтвам прэм'ер-міністра Нарэндры Модзі ў Індыі рэалізуецца шмат ініцыятыў, праводзяцца рэформы і пераўтварэнні, што ў тым ліку стварае магчымасці для актыўнага ўзаемадзеяння дзвюх краін па розных напрамках, адкрываюцца інвестыцыйныя перспектывы.

Беларусь-Індыя: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва"У нас таксама развіваецца сфера аховы здароўя, медыцынскага турызму. Гэта яшчэ адзін напрамак, дзе мы можам супрацоўнічаць", - дадаў віцэ-прэзідэнт.

Ён падкрэсліў, што ў Індыі рады візіту беларускага лідара, і выказаў упэўненасць, што перагаворы на розных узроўнях дадуць магчымасць надаць патрэбную дынаміку адносінам для іх выхаду на якасна новы ўзровень.

Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з гэтым запэўніў, што Беларусь зможа ўнесці дастойны ўклад у развіццё праграм, намечаных для рэалізацыі ў Індыі. "Мне з вамі прыемна сустрэцца. Я адразу ж адчуў чалавека на зямлі, які вядзе размову аб гандлёва-эканамічным, інвестыцыйным супрацоўніцтве, развіцці нашых адносін на базе эканомікі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі