Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

15 Чэр 2015

Лукашэнка: Беларусь і Германія могуць істотна паглыбіць узаемадзеянне

Лукашэнка: Беларусь і Германія могуць істотна паглыбіць узаемадзеянне

15 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і Германія могуць істотна паглыбіць узаемадзеянне. Такі пункт гледжання выказаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом ФРГ у Беларусі Вольфрамам Маасам, якая адбылася з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі ў нашай краіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі мы прыкладзём сумесныя намаганні, то можам значна паглыбіць адносіны паміж Беларуссю і Германіяй", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь лічыць прыярытэтным супрацоўніцтва з Германіяй і рэалізуе многае з улікам вопыту гэтай краіны. У прыватнасці, у беларускай прамысловасці шмат мадэрнізуецца зыходзячы са стандартаў Германіі, сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Калі мы з вамі дамовімся, калі ў нас будуць агульныя інтарэсы, то мы будзем вельмі адказнымі партнёрамі і гатовы рэалізоўваць агульныя дамоўленасці, размаўляць на любыя тэмы па любых праблемах", - запэўніў Прэзідэнт. Ён высока ацаніў намаганні Вольфрама Мааса, накіраваныя на ўмацаванне беларуска-германскіх адносін. "Я ўдзячны Вам за тую канструктыўную пазіцыю, якую Вы займалі, калі працавалі ў Беларусі ў якасці пасла, і рабілі ўсё магчымае, каб нашы народы былі бліжэйшымі і лепш разумелі адзін аднаго, - адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы. - Вы не рабілі захадаў, якія стваралі б нейкае напружанне паміж Беларуссю і Германіяй. Вы разумееце нашу сітуацыю, добра ведаеце гісторыю нашых адносін. Вы мудра і тактычна паводзілі сябе як пасол".

У сваю чаргу Вольфрам Маас падкрэсліў, што Беларусь належыць да еўрапейскай сям'і народаў. "Працуючы ў вашай краіне, я пераканаўся ў гэтым, - адзначыў дыпламат. Я не пераацэньваю магчымасці пасла ў развіцці двухбаковых адносін. Разам з тым хачу сказаць, што мне было лёгка працаваць у Беларусі".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі