Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

30 Dec 2015

Лукашэнка: Беларусь і далей пойдзе па выбраным народам шляху

Лукашэнка: Беларусь і далей пойдзе па выбраным народам шляху

30 снежня, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Беларусь і далей пойдзе па выбраным народам шляху. Аб гэтым заявіў сёння журналістам Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт падкрэсліў, што на неабдуманых рэформах сёння настойваюць тыя, каму патрэбны развал, мітусня, непарадкі. "Тады можна і да ўлады прыйсці, тады можна павярнуць краіну ў іншы бок. Гэтага не будзе. Краіна будзе ісці ў тым напрамку, у якім лічаць патрэбным, каб яна ішла, беларускія людзі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У якасці прыкладу правільнага рэфармавання, мадэрнізацыі кіраўнік дзяржавы прывёў ахову здароўя. Наведваючы сёння радзільны дом 5-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска, аснашчаны самым сучасным абсталяваннем, Прэзідэнт звярнуў увагу, што гэта паказчык таго, як дзяржава клапоціцца пра будучыню краіны. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі заўсёды былі добрыя ўрачы і дастойныя ўстановы аховы здароўя, а да гэтага часу ўдалося вырашыць праблему з іх аснашчэннем. Укладанні ў медыцыну далі пазітыўныя вынікі - узровень дзіцячай смяротнасці ў Беларусі за 10 гадоў знізіўся ў 2,5 раза і па выніках гэтага года склаў 3 праміле, за бягучую пяцігодку зарэгістраваны адзін выпадак смерці парадзіхі па акушэрскіх прычынах.

"Вось і ўся рэформа, так будзем рэфармавацца, мадэрнізавацца па ўсіх напрамках", - падкрэсліў Прэзідэнт. Ён дадаў, што дзяржава і далей будзе падстаўляць плячо, знаходзіць любыя рэсурсы для тых, хто мае ў гэтым патрэбу. Беларусы могуць заўсёды разлічваць на падтрымку ў гэтым плане, рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі