Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

23 Стд 2018

Лукашэнка: Беларусь і далей будзе для АБСЕ добрай апорай у цэнтры Еўропы

Лукашэнка: Беларусь і далей будзе для АБСЕ добрай апорай у цэнтры Еўропы

23 студзеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь і далей будзе для АБСЕ добрай апорай у цэнтры Еўропы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы са спецыяльным прадстаўніком Парламенцкай асамблеі АБСЕ па Усходняй Еўропе Кентам Харстэдам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Што датычыцца бяспекі еўрапейскай, рэгіянальнай, вы ведаеце наша стаўленне да многіх рэчаў, тэндэнцый у Еўропе. Вы ведаеце наша стаўленне да пытанняў бяспекі, вайны і міру, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Мы і далей будзем прытрымлівацца гэтай пазіцыі. І, паверце, для АБСЕ мы будзем добрай апорай тут, у цэнтры Еўропы, і мы будзем рабіць усё, каб у нашым агульным еўрапейскім доме быў мір і парадак".

Паводле слоў Прэзідэнта, неабходна тэрмінова нешта рабіць, каб неяк знізіць негатыўную тэндэнцыю, якая характарызуе напружанасць у Еўропе. "Мы прапанавалі абмеркаваць у якасці варыянта, падысці да нейкага "Хельсінкі-2", каб вядучыя краіны планеты, якія ўваходзяць у АБСЕ, селі за стол перагавораў і абмеркавалі далейшыя дзеянні па зніжэнні напружанасці на еўрапейскім кантыненце", - адзначыў беларускі лідар.

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка выказаў меркаванне, што фармулёўка "Хельсінкі-2" не абавязковая, і новы перагаворны працэс можна сфармуляваць неяк інакш. Аднак ён лічыць, што менавіта "Хельсінкі-2" было б зразумелым працягам ранейшага працэсу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі