Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

12 Чэр 2015

Лукашэнка: Беларусь і Азербайджан блізкія адзін аднаму і маюць добры фундамент адносін

Лукашэнка: Беларусь і Азербайджан блізкія адзін аднаму і маюць добры фундамент адносін

12 чэрвеня, Баку /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь і Азербайджан блізкія адзін аднаму і маюць добры фундамент адносін. Аб гэтым заявіў сёння ў Баку Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік беларускай дзяржавы даў высокую ацэнку ўзроўню падрыхтоўкі Азербайджана да правядзення першых Еўрапейскіх гульняў. "У вас было ўсяго два гады, каб падрыхтавацца да гульняў. Гэта было б немагчыма, калі б вы да гэтага нічога не рабілі, - адзначыў беларускі лідар. - Мы не сумняваліся, што гэта будзе зроблена, але каб так было прыгожа... Гэта проста нас уразіла".

Прэзідэнт Беларусі таксама падкрэсліў, што не мог не прыехаць на адкрыццё гэтага першага ў гісторыі спартыўнага форуму, паколькі раней сам выказваў пажаданне, каб на еўрапейскім кантыненце праводзіліся такія спаборніцтвы алімпійскага маштабу.

Першыя Еўрапейскія гульні пройдуць у Баку з 12 па 28 чэрвеня. У складзе зборнай Беларусі на спаборніцтвах 151 атлет і 53 трэнеры. Беларусы будуць прадстаўлены ў наступных дысцыплінах: акрабатыка, бокс, барацьба вольная і грэка-рымская, веласпорт (шаша), пляжны валейбол, гімнастыка спартыўная, гімнастыка мастацкая, веславанне на байдарках і каноэ, дзюдо, плаванне, сінхроннае плаванне, скачкі ў ваду, скачкі на батуце, стральба з лука, стральба кулявая, настольны тэніс, трыятлон, фехтаванне, бадмінтон, каратэ, самба, таэквандо.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі