Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

2 Врс 2015

Лукашэнка: Беларусь - не сітуатыўны сябар Кітая, а даўні надзейны партнёр

Лукашэнка: Беларусь - не сітуатыўны сябар Кітая, а даўні надзейны партнёр2 верасня, Пекін /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь - не сітуатыўны сябар Кітая, а даўні надзейны партнёр. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з членам Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК КПК, першым намеснікам прэм'ера Дзяржсавета КНР Чжан Гаалі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У вас цяпер вельмі шмат сяброў. Вы набылі іх зусім нядаўна, калі Кітай стаў адной з уплывовых краін у свеце, фактычна другой кропкай прыцяжэння многіх дзяржаў нашай планеты", - адзначыў Прэзідэнт.

"Але ў Беларусі з Кітаем даўняя гісторыя. Уся навейшая гісторыя Беларусі звязана з Кітайскай Народнай Рэспублікай. Гэта значыць мы не сітуатыўныя сябры, не сябры ўчарашнія, а мы даўнія сябры кітайскага народа, і паміж намі сапраўды ўстанавіліся вельмі добрыя адносіны", - сказаў беларускі лідар.

Лукашэнка: Беларусь - не сітуатыўны сябар Кітая, а даўні надзейны партнёрАляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на частату сустрэч кіраўніцтва дзвюх краін. На яго думку, гэта вельмі важна для двухбаковых адносін. "Чым часцей мы будзем сустракацца, тым больш пашыраны будуць нашы адносіны, тым эфектыўней будуць рэалізоўвацца нашы дамоўленасці", - лічыць Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што беларускі бок абсалютна задавальняе сфарміраваная формула перагавораў. "Мы вызначылі адзін аднаго як стратэгічных партнёраў", - падкрэсліў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі