Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

30 Чэр 2019

Лукашэнка: Беларусь - краіна абсалютна адкрытая, і ў яе ёсць што паказаць свету

Лукашэнка: Беларусь - краіна абсалютна адкрытая, і ў яе ёсць што паказаць свету

30 чэрвеня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь удзяляе вельмі вялікую ўвагу развіццю турыстычнай галіны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з генеральным сакратаром Сусветнай турысцкай арганізацыі (ЮНВТО) Зурабам Палалікашвілі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я не буду гаварыць аб тым, як развіваецца турыстычная галіна ў Беларусі. Напэўна, вам гэта расказаў міністр, і ён лепш ведае. Але вы павінны разумець галоўнае - мы вельмі вялікую ўвагу ўдзяляем гэтаму напрамку, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Беларусь - краіна абсалютна адкрытая, і ў нас ёсць што паказаць свету. Той, хто цікавіцца іншым кліматам, вывучае краіны, заўсёды можа быць добрым госцем нашай Беларусі".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў краіне дзейнічае трыццацідзённы бязвізавы рэжым для грамадзян больш як 80 краін, калі яны прыбываюць праз Нацыянальны аэрапорт Мінск. Акрамя таго, замежныя турысты могуць прыязджаць без візы ў Беларусь пры наяўнасці білета на спаборніцтвы ІІ Еўрапейскіх гульняў, пры неабходнасці яны могуць таксама скарыстацца бязвізавым уездам у Расію. "Граніц паміж намі няма, таму гэта стварае пэўную выгаду", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Улічваючы, што генеральны сакратар ЮНВТО па нацыянальнасці з'яўляецца грузінам, Аляксандр Лукашэнка дадаў, што ў Беларусі ўстаноўлены бязвізавы рэжым з Грузіяй. "Я ведаю, што вы аказваеце дзяржавам вялікую дапамогу на семінарах, кансультацыях. Спадзяюся, што і ў далейшым Беларусь будзе для вас не чужой краінай", - рэзюмаваў ён.

У сваю чаргу Зураб Палалікашвілі падзякаваў за запрашэнне ў Мінск і магчымасць сустрэчы. "У Беларусі ніколі не будзе ў арганізацыях ААН такога сябра, як я. Я ніколі не забуду тую падтрымку, якую Беларусь аказвала пры маіх выбарах. Вялікі вам дзякуй. Гэта мне дае вялікую матывацыю", - сказаў ён. Генеральны сакратар ЮНВТО таксама выказаў гатоўнасць да далейшага развіцця супрацоўніцтва з Беларуссю ў сферы турызму.

Сусветная турысцкая арганізацыя - спецыялізаваная ўстанова ААН, якая аб'ядноўвае 158 дзяржаў-членаў. Беларусь з'яўляецца членам ЮНВТО з 2005 года. Арганізацыя аказвае дапамогу ў папулярызацыі турыстычнай галіны, аналізуе тэндэнцыі развіцця турызму ў краіне, аказвае неабходную практычную дапамогу. Кіраўніцтва Сусветнай турысцкай арганізацыі прапануе распрацаваць дарожную карту супрацоўніцтва з Беларуссю.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі