Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

10 Крс 2017

Лукашэнка бачыць неабходнасць больш цеснага супрацоўніцтва праваахоўных ведамстваў Беларусі і КНР

Лукашэнка бачыць неабходнасць больш цеснага супрацоўніцтва праваахоўных ведамстваў Беларусі і КНР

10 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. У сучасных умовах неабходна больш цеснае супрацоўніцтва праваахоўных ведамстваў Беларусі і Кітая. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з членам Дзяржсавета КНР, міністрам грамадскай бяспекі Кітая Го Шэнкунем, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы назваў знакавым гэты візіт, які падкрэслівае высокі ўзровень супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі. Так, у мінулым годзе статус беларуска-кітайскіх сувязей узрос да ўзроўню давернага ўсебаковага стратэгічнага партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

Лукашэнка бачыць неабходнасць больш цеснага супрацоўніцтва праваахоўных ведамстваў Беларусі і КНРПрэзідэнт растлумачыў важнасць наладжвання кантактаў у праваахоўнай дзейнасці з улікам змененых сучасных рэалій і новых сусветных выклікаў. "Час змяніўся, свет стаў вельмі цесным, злачыннасць - інтэрнацыянальнай. Таму перад намі вельмі вялікія задачы, якія мы павінны вырашаць разам", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка бачыць неабходнасць больш цеснага супрацоўніцтва праваахоўных ведамстваў Беларусі і КНР"Ідзе сур'ёзны ператок людзей: беларусы едуць у Кітай, кітайскія грамадзяне - у Беларусь, - адзначыў Прэзідэнт. - Мы будуем шмат сумесных прадпрыемстваў у Кітаі, і тут, у Беларусі, працуе шмат грамадзян з Кітая. Зразумела, што з усімі станоўчымі і негатыўнымі тэндэнцыямі ў нашых краінах ідзе ператок праблем. Таму ўзнікае неабходнасць больш актыўнай і цеснай работы паміж праваахоўнымі ведамствамі".

Як паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара, гэтыя перагаворы Прэзідэнта Беларусі з міністрам грамадскай бяспекі Кітая адбыліся напярэдадні плануемай у бліжэйшыя месяцы сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна, у час якой трэба будзе разгледзець увесь комплекс беларуска-кітайскага парадку дня, у тым ліку і пытанні бяспекі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі