У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

22 Чэр 2016

Лукашэнка бачыць Беларусь праз пяць гадоў моцнай і працвітаючай

Лукашэнка бачыць Беларусь праз пяць гадоў моцнай і працвітаючай

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка бачыць Беларусь праз пяць гадоў моцнай і працвітаючай. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на V Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мне бачыцца Беларусь праз пяць гадоў моцнай і працвітаючай, незалежнай і дружалюбнай, прыгожай і ўтульнай для жыцця людзей. Так і будзе", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

"Не навязваючы вам сваёй думкі, хачу заўважыць, што праект праграмы, вынесены на ўсенароднае абмеркаванне, з'яўляецца рэалістычным, улічвае нашы магчымасці і ў той жа час дазваляе значна дабавіць па ўсіх важнейшых параметрах", - сказаў Прэзідэнт.

Сённяшняя глабалізацыя, фундаментальныя зрухі ў сусветнай эканоміцы ставяць перад Беларуссю, як і перад іншымі краінамі, новыя задачы, у вырашэнні якіх ёсць розныя варыянты. "Адкрыта скажу, нам трэба выбраць лепшы з іх, каб энергічна рухацца наперад - да матэрыяльнага дастатку, духоўнага багацця, дабрабыту кожнага грамадзяніна і працвітання роднай Беларусі. Але для гэтага ў першую чаргу патрэбны адзінства і згода ў грамадстве, мір і парадак у краіне", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў беларускага лідара, галоўнае цяпер - выкарыстаць любы шанц і магчымасць пераадолець усе цяжкасці на шляху прагрэсу і стварэння, не паддавацца дэпрэсіі і застою, захоўваючы ўсё лепшае з мінулага, упэўнена рухацца да мэты.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што краіна зможа паспяхова стварыць і развіваць новыя галіны эканомікі, для гэтага ёсць усе перадумовы. Ёсць магчымасць надаць магутны імпульс уздыму традыцыйных галін за кошт інфарматызацыі і новых тэхналогій, а таксама аптымальных метадаў кіравання. Беларусь можа стаць адным з ключавых цэнтраў прыцягнення капіталаў, развіцця лагістычнай сістэмы і ўвайсці ў лік перадавых краін свету.

"Усё залежыць ад нас, ад нашага выбару і настойлівасці ў дасягненні пастаўленых мэт. Жыццё паказвае, што мэтанакіраванасць народа можа тварыць цуды", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка запрасіў удзельнікаў Усебеларускага народнага сходу да актыўнага абмеркавання планаў на пяцігодку. "Аналізуйце іх, прапануйце, як эфектыўней разам нам працаваць, каб жыць лепш і лепш", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс