Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

5 Ліс 2020

Лукашэнка: ахова здароўя і ў далейшым будзе забяспечана ўсім неабходным для аказання дапамогі насельніцтву

Лукашэнка: ахова здароўя і ў далейшым будзе забяспечана ўсім неабходным для аказання дапамогі насельніцтву

5 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ахова здароўя і ў далейшым будзе забяспечана ўсім неабходным для аказання медыцынскай дапамогі насельніцтву ў поўным аб'ёме. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе аб прымаемых мерах па процідзеянні распаўсюджванню вірусных інфекцый, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ахова здароўя і ў далейшым будзе забяспечана ўсім неабходным для аказання медыцынскай дапамогі насельніцтву ў поўным аб'ёме. Фінансаванне галіны, як гэта было заўсёды, павінна быць устойлівым, але прадуманым і арыентаваным на вынік", - заявіў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў вясенне-летні перыяд на дзяржаўным узроўні былі своечасова прыняты меры, якія разам з актыўнымі дзеяннямі сістэмы аховы здароўя далі станоўчы вынік. "Аднак сезонны перыяд росту вострых рэспіраторных захворванняў і каранавіруснай інфекцыі ў гэтым годзе прагназуецца больш працяглым. Нельга ігнараваць і дадатковы негатыўны ўплыў масавых мерапрыемстваў, з-за якіх крывая захваральнасці паўзе ўверх", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Гэта не значыць, што мы, як гэта было вясной у некаторых дзяржавах, цяпер усё пазакрываем, увядзём каменданцкую гадзіну і перавядзём усіх на каранцін. Мы павінны ўспомніць тое, што было вясной і летам, і ісці  гэтым шляхам. Але там, дзе мы можам абысціся без нейкіх масавых мерапрыемстваў, давайце абыдземся. Асабліва калі гэтыя мерапрыемствы ў памяшканні", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што беларуская сістэма аховы здароўя мае ўсе неабходныя рэсурсы. Гэта датычыцца бальніц, медыцынскага персаналу, лякарстваў, абсталявання, сродкаў індывідуальнай аховы. Аляксандр Лукашэнка адзначыў: пры неабходнасці ў дапамогу сярэдняму медыцынскаму персаналу можна задзейнічаць студэнтаў медыцынскіх ВНУ, заплаціўшы ім за адпаведную работу.

Кіраўнік дзяржавы таксама падкрэсліў, што трэба максімальна выкарыстоўваць лічбавыя інфармацыйныя платформы для сувязі з медыцынскімі работнікамі ў рэгіёнах, каб атрымліваць усе звесткі аб праблемах, аператыўна прымаць меры, абменьвацца вопытам і найбольш эфектыўнымі практыкамі. "Сёння прапануюцца таксама дадатковыя меры для стрымлівання эпідэміі, у тым ліку абмежавальныя. Мы заслухаем аргументы, і, калі надышоў час недзе ўводзіць нейкія абмежаванні, пойдзем і на гэта", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт пры гэтым звярнуў увагу: беларускі вопыт рэагавання ва ўмовах пандэміі, калі ў першую хвалю не ўводзіліся ўсеагульны строгі каранцін і каменданцкая гадзіна, "на вуснах усіх разважлівых людзей у свеце".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі