Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

28 Май 2021

Лукашэнка: асноўную ўвагу ў СНД трэба засяродзіць на развіцці агульнай эканамічнай прасторы

Лукашэнка: асноўную ўвагу ў СНД трэба засяродзіць на развіцці агульнай эканамічнай прасторы

28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Асноўную ўвагу ў СНД трэба засяродзіць на развіцці агульнай эканамічнай прасторы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з кіраўнікамі дэлегацый пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў дзяржаў Садружнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Адным з непахісных прыярытэтаў знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь сёння з'яўляецца развіццё сувязей унутры нашага аб'яднання. Найбольш актуальныя задачы Садружнасці мы абазначылі ў праграмных дакументах беларускага старшынства, таксама пашыраем іх і ў фармаце ЕАЭС. Многія з іх намі ўжо рэалізаваны ў рамках Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Відавочна, што асноўную ўвагу ўрадаў краін СНД і яго рабочых органаў трэба засяродзіць на развіцці агульнай эканамічнай прасторы", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

"Скажу адкрыта: калі мы ў бліжэйшы час не вырашым гэта, гаварыць аб існаванні эфектыўнай Садружнасці Незалежных Дзяржаў не давядзецца. Нават скажу - і ЕАЭС. Настаў час, канчаткова расставіўшы ўсе кропкі над "i", прыняць рашэнне па фарміраванні гэтага фундаменту ўзаемаадносін нашых дзяржаў. Фундамент - гэта эканоміка", - падкрэсліў беларускі лідар.

Паводле яго слоў, неабходнай умовай паспяховага развіцця эканамічнай інтэграцыі павінны быць удасканаленне дакументаў Садружнасці, іх гарманізацыя з нарматыўна-прававой базай Еўразійскага эканамічнага саюза. "І потым вельмі эфектыўна рухацца наперад", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі