Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

18 Лют 2021

Лукашэнка анансаваў сустрэчу з Пуціным у 20-х чыслах лютага

Лукашэнка анансаваў сустрэчу з Пуціным у 20-х чыслах лютага
Фота з архiва

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка анансаваў сустрэчу з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у 20-х чыслах лютага. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Рыгорам Рапотам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы сапраўды з Пуціным даўно дамовіліся, што ў пачатку 20-х чысел лютага сустрэнемся і пагаворым па некаторых напрамках нашага супрацоўніцтва. Але адразу хачу сказаць: у нас, як заўсёды ў Расіі бывае, некаторыя падхопяць парадак дня, і, вось, "Лукашэнка прыедзе аж $3 млрд прасіць". Не, я не еду туды чагосьці прасіць", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Вы бачылі, мы падпісвалі на гэты год па энерганосьбітах, што для нас адчувальна, агульных рынках дакументы. Наогул нічога не прасілі і не спрачаліся. Калі Расія лічыць, што ўзровень нашага эканамічнага супрацоўніцтва павінен быць вось такой вышыні, значыць ён такі і будзе. Чаго там хадзіць і прасіць? Таму крыху гэтыя лібералы ў Расіі адсталі ад важных пытанняў, якія мы абмяркоўваем. Мы нічога не збіраемся прасіць", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, у час візіту ў Расію ёсць дамоўленасць і аб сустрэчы з намеснікам старшыні Савета бяспекі Расійскай Федэрацыі Дзмітрыем Мядзведзевым. "Думаю, што і з Мядзведзевым сустрэнемся, дамовіліся сустрэцца. І абмяркуем самыя актуальныя пытанні, якія нас сёння хвалююць. Ёсць пытанні паважней - забеспячэнне абароны, бяспекі нашай дзяржавы", - сказаў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі