Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

21 Feb 2019

Лукашэнка анансаваў нараду з сілавым блокам краіны

Лукашэнка анансаваў нараду з сілавым блокам краіны

21 лютага, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння, прымаючы з дакладам генеральнага пракурора Аляксандра Канюка, даручыў яму падключыцца да падрыхтоўкі нарады з сілавым блокам краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Чакаецца, што на маючай адбыцца нарадзе будуць падведзены вынікі работы ў 2018 годзе, а таксама разгледжаны шэраг пытанняў, якія патрабуюць увагі на ўзроўні кіраўніка дзяржавы. "Як і ў мінулым годзе, я даручыў кіраўніку Адміністрацыі. Трэба і вам падключыцца будзе, і Савету бяспекі - падрыхтаваць нараду па выніках мінулага года ўсяго сілавога блока. Пры гэтым я папрашу сканцэнтравацца не на дакладах аб нашых вялікіх дасягненнях (яны таксама ёсць, яны вядомы), а на тых пытаннях, над якімі нам трэба будзе працаваць", - сказаў Прэзідэнт.

"Вынікі - два словы. І праблемы, якія мы сёння бачым, каб мы іх абгаварылі і прымалі рашэнне калегіяльна. А не так, як у міліцыі там нехта нешта скажа, і пайшоў шум. Потым яшчэ нехта нешта скажа... Трэба, каб была нейкая адзіная канцэпцыя ў нас. У тым ліку па выніках, пачынаючы ад арміі і заканчваючы Следчым камітэтам", - абазначыў кіраўнік дзяржавы тэматыку мерапрыемства.

Непасрэдна генпракурора Аляксандр Лукашэнка папрасіў коратка далажыць аб пытаннях, якія датычацца Прэзідэнта, патрабуюць узгаднення.

Улічваючы, што Аляксандр Канюк таксама ўзначальвае наглядальны савет Беларускай федэрацыі лыжных гонак, кіраўнік дзяржавы пацікавіўся сітуацыяй і ў гэтай сферы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі