Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

12 Jul 2016

Лукашэнка: Алімпіяда - гэта вялікая палітыка і вялікі гонар дзяржавы

Лукашэнка: Алімпіяда - гэта вялікая палітыка і вялікі гонар дзяржавы

12 ліпеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Алімпіяда даўно выйшла за рамкі асабістых спартыўных дасягненняў - гэта вялікая палітыка і вялікі гонар дзяржавы. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі, прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка сёння на ўрачыстых праводзінах беларускай спартыўнай дэлегацыі на XXXI летнія Алімпійскія гульні ў Рыа-дэ-Жанэйра, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Помніце, што вашы высокія рэзультаты - гэта пазітыўны імідж Беларусі і паказчык яе паспяховага развіцця", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"Для беларускіх атлетаў гэтыя Гульні стануць самым важным экзаменам чатырохгоддзя. Наша дзяржава зрабіла ўсё неабходнае, каб вы мелі магчымасць спакойна падрыхтавацца і дастойна выступіць на гэтых спаборніцтвах", - сказаў беларускі лідар.

Лукашэнка: Алімпіяда - гэта вялікая палітыка і вялікі гонар дзяржавыАляксандр Лукашэнка адзначыў, што цана алімпійскага медаля заўсёды была высокая, і сёння тым больш. "Паглядзіце, як абвастрылася канкурэнтная барацьба. Часта выкарыстоўваюцца неспартыўныя метады націску на асобных атлетаў і цэлыя краіны. Ужо не выклікаюць здзіўлення скандалы, гучныя выкрыцці, перагляд вынікаў спаборніцтваў, якія даўно адышлі ў гісторыю, - заўважыў Прэзідэнт. - Вы ўсё гэта бачыце самі, разумееце, упэўнены, перажываеце. У Рыа ўмовы для спаборніцтваў будуць няпростымі, магчыма, цяжкімі. Упэўнены, вы справіцеся з гэтым каласальным напружаннем і пакажаце дастойны вынік".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што атлетаў будуць падтрымліваць не толькі блізкія людзі, але і ўся краіна. "Вы лепш за іншых адчуваеце, наколькі важны вашы перамогі для ўсіх беларусаў", - сказаў ён.

Лукашэнка: Алімпіяда - гэта вялікая палітыка і вялікі гонар дзяржавыНа гэты раз спартсменам не ўстанаўлівалі медальных планаў. Разам з тым краіна мае права чакаць ад кожнага поўнай канцэнтрацыі і самааддачы на мяжы чалавечых магчымасцей, адзначыў Прэзідэнт. "Мы ўсе чакаем вашых перамог. Наша каманда - гэта арганічны сплаў маладосці і вопыту. Для адных гэта першая ў жыцці Алімпіяда, але многія ўжо выступалі на галоўных гульнях чатырохгоддзя", - сказаў беларускі лідар.

Лукашэнка: Алімпіяда - гэта вялікая палітыка і вялікі гонар дзяржавыАсобна кіраўнік дзяржавы выказаў удзячнасць беларускім баскетбалісткам, дзякуючы якім на Алімпійскіх гульнях 2016 года Беларусь зноў будзе прадстаўлена ў гульнявых камандных відах спорту. "Думаю, што мужыкам трэба раўняцца на нашых дзяўчат", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка: Алімпіяда - гэта вялікая палітыка і вялікі гонар дзяржавы"Мы спадзяёмся на перамогі беларускіх атлетаў. Вы акуняцеся ў мора любві і ўвагі з боку нашых удзячных балельшчыкаў. Не менш важна, што і дзяржава па заслугах ацэніць кожнае паспяховае ваша выступленне. Я буду вельмі рады, калі гэта Алімпіяда дасць нам падставу гэтак жа ўрачыста, перад усім народам падвесці яе вынікі і ўручыць заслужаныя ўзнагароды ўсім, хто куе алімпійскую славу краіны", - рэзюмаваў беларускі лідар.

Беларусь на летніх Алімпійскіх гульнях

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі