Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

24 Жнв 2015

Лукашэнка адзначыў уклад Майры Моры ў наладжванне адносін паміж Беларуссю і ЕС

Лукашэнка адзначыў уклад Майры Моры ў наладжванне адносін паміж Беларуссю і ЕС24 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначыў уклад кіраўніка прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі Майры Моры ў наладжванне адносін паміж Беларуссю і ЕС. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з ёй у сувязі з завяршэннем дыпламатычнай місіі ў краіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы зрабілі нямала для таго, каб мы не толькі пачалі размаўляць з вялікай Еўропай, але і ў нечым разумець адзін аднаго, наладжваць нашы адносіны", - сказаў Прэзідэнт Беларусі.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што нягледзячы на ад'езд Майры Моры з Беларусі, яна застанецца шчырым сябрам краіны. Ён запрасіў Майру Мору ў любы зручны для яе час наведваць Беларусь. "Дзе б вы ні жылі, калі вы захочаце сюды прыехаць, вы можаце лічыць гэты кавалачак зямлі, дзе вам заўсёды рады", - сказаў Прэзідэнт.

Высока ацэньваючы ўклад кіраўніка прадстаўніцтва ў развіццё адносін паміж Беларуссю і ЕС, Аляксандр Лукашэнка сказаў, што яна рабіла гэта шчыра. "Мы ведаем, што вы рабілі вельмі многае шчыра, а што не маглі зрабіць, заўсёды маўчалі, і мы разумелі гэта маўчанне", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Ён яшчэ раз падзякаваў Майры Моры за яе шчырую пазіцыю і пажадаў ёй поспехаў на новым полі дзейнасці. "У Беларусі ў вас застануцца надзейныя сябры", - запэўніў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт таксама сказаў, што сустракаецца далёка не з усімі пасламі, якія завяршаюць сваю дыпламатычную місію. І факт гэтай сустрэчы гаворыць сам за сябе. "Гэта прызнанне нашай краіны перад чалавекам, які прысвяціў сябе таму, каб палепшыць нашы адносіны, а не разарваць, не пагоршыць, як гэта часам бывае", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

На яго думку, работа Майры Моры з'яўляецца своеасаблівым "узорам паводзін пасла ў краіне знаходжання". "Пасол павінен склейваць, аб'ядноўваць, але ні ў якім разе не рваць і не раз'ядноўваць", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі