Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

23 Май 2016

Лукашэнка адзначае пазітыўныя тэндэнцыі ў гандлёва-эканамічных адносінах Беларусі і Кубы

Лукашэнка адзначае пазітыўныя тэндэнцыі ў гандлёва-эканамічных адносінах Беларусі і Кубы

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначае пазітыўныя тэндэнцыі ў гандлёва-эканамічных адносінах Беларусі і Кубы. Аб гэтым сёння ішла размова на сустрэчы кіраўніка беларускай дзяржавы з першым намеснікам старшыні Дзяржаўнага савета і Савета Міністраў Кубы Мігелем Марыа Дыяс-Канелем Бермудэсам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што апошнім часам намеціліся добрыя тэндэнцыі да павелічэння тавараабароту паміж краінамі і ў гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ў цэлым. "Мы вітаем нармалізацыю адносін паміж Кубай і Злучанымі Штатамі Амерыкі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка і выказаў упэўненасць, што гэта таксама станоўча паўплывае на эканоміку Кубы.

Ужо цяпер відавочны добрыя тэндэнцыі ў сельскай гаспадарцы, іншых важных для кубінскай эканомікі галінах, дадаў беларускі лідар. "Мы таксама бачым сваё месца, месца Беларусі, у кубінскай эканоміцы. Мы гатовы да такога супрацоўніцтва. Тым больш, што створана добрая аснова - заключана амаль 30 міжурадавых пагадненняў, якія ствараюць трывалую нарматыўную прававую базу", - упэўнены кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка адзначае пазітыўныя тэндэнцыі ў гандлёва-эканамічных адносінах Беларусі і КубыАляксандр Лукашэнка выказаў надзею, што візіт у Беларусь высокапастаўленага кубінскага госця надасць яшчэ большую дынаміку двухбаковым адносінам. Закранаючы палітычныя кантакты, Прэзідэнт адзначыў, што ў сферы дыпламатыі ў Беларусі і Кубы практычна няма ніякіх праблем. "У нас пазіцыі не проста блізкія па ўсім міжнародным парадку дня - яны практычна супадаюць па ўсіх пытаннях", - падкрэсліў ён.

Прэзідэнт аднавіў сваё запрашэнне старшыні Дзяржсавета і Савета Міністраў Кубы Раулю Кастра наведаць Беларусь. Беларускі лідар таксама папрасіў перадаць найлепшыя пажаданні Фідэлю Кастра. "Думаю, што ў бліжэйшым будучым мне ўдасца з ім сустрэцца, і мы абмяркуем, як гэта было раней, самыя злабадзённыя пытанні міжнародных адносін", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Першы намеснік старшыні Дзяржсавета і Савета Міністраў Кубы падзякаваў Прэзідэнту за магчымасць наведаць Беларусь. Ён расказаў, што з першых хвілін знаходжання ў краіне ствараюцца самыя добрыя ўражанні аб ёй. Мігель Марыа Дыяс-Канель Бермудэс у сваю чаргу перадаў у адрас Аляксандра Лукашэнкі дружалюбныя прывітанні ад Рауля Кастра і запрашэнне наведаць Кубу ў любы зручны для беларускага лідара час.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі