Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

25 Май 2020

Лукашэнка адзначае паступовае паляпшэнне эпідсітуацыі, але заклікае не расслабляцца

Лукашэнка адзначае паступовае паляпшэнне эпідсітуацыі, але заклікае не расслабляцца
Фота з архiва

25 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначае паступовае паляпшэнне эпідсітуацыі ў Беларусі, але заклікае не расслабляцца. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на нарадзе ў Мінску па актуальных сацыяльна-эканамічных і палітычных пытаннях, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі, я часта гавару гэта апошні месяц, і далей так пойдзе, то будзем лічыць, што мы справіліся з божай дапамогай з гэтым захворваннем. Пачалося гэта з Віцебска. Віцебск ужо канстатуе факт, што яны ўнізе па захваральнасці. Сведчаннем таго з'яўляецца, што мы бальніцы пачалі зачышчаць, вымываць - тыя, якія рыхтавалі як рэзерв для каранавіруса", - заявіў беларускі лідар.

Паводле яго слоў, аналагічная сітуацыя назіраецца і ў Мінску. "На плата ўжо знаходзімся, паводле заяў урачоў. Я, праўда, не такі аптымістычны з прычыны сваёй прымхлівасці", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Тым не менш, грунтуючыся на развіцці сітуацыі, ужо і ў Мінску плануюць у бліжэйшы час вяртаць да звычайнай работы шэраг лячэбных устаноў, у тым ліку анкалагічнага і гінекалагічнага профілю, бальніцу хуткай меддапамогі. "У прынцыпе, мы адчуваем, што нам ужо не спатрэбяцца гэтыя бальніцы ў Мінску (пад лячэнне хворых на каранавірус. - Заўвага БЕЛТА)", - заявіў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў стабілізацыю захваральнасці і нават некаторае зніжэнне ў Мінскай вобласці. Нядрэнная абстаноўка і ў Магілёўскай вобласці. "Калі так, то ў нас застануцца толькі дзве вобласці - Брэсцкая і Гомельская, - якія мы павінны кантраляваць. Яны пазней за ўсіх увайшлі ў гэты працэс, і спецыялісты кажуць аб тым, што яны пазней за ўсіх і выйдуць, на тыдзень недзе", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што ў штодзённым рэжыме, раніцай і вечарам, цікавіцца адпаведнымі пытаннямі і праблемамі. "Ложкаў дастаткова. Цяжкіх менш стала. Відаць, вірус усё ж такі аслабеў ужо, вірулентнасць яго ўжо не тая. Дай бог, каб не тая. Але пры гэтым мы павінны трымаць у галаве другую хвалю. Ніхто не даказаў, што яна будзе, але мы павінны да гэтага рыхтавацца. І ніхто не ведае, калі яна прыйдзе. Калі зімой і восенню, то дай бог, каб мы сур'ёзна змаглі падрыхтавацца да гэтага. А, можа, гэта бяда нас мінуе. Тым не менш, расслабляцца нельга", - падкрэсліў беларускі лідар.

Прэзідэнт таксама на прыкладзе Мінска адзначыў добрую арганізацыю кантролю за развіццём сітуацыі ва ўмовах пандэміі. Аляксандр Лукашэнка папрасіў старшыню Савета Рэспублікі Наталлю Качанаву, якая курыруе сталіцу, расказаць аб адпаведных падыходах. "Не як лечым людзей (я гэта ведаю, а як вы арганізавалі кантроль зверху). Напэўна, будзе чаму павучыцца ў вас па Мінску. Таму што няпростая сітуацыя - два з лішнім мільёны чалавек, і няпроста было тут арганізаваць справу. Але ні ў якім разе нельга расслабляцца", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі