У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

23 Май 2017

Лукашэнка адзначае інтарэс Беларусі да ўзаемадзеяння з ЕС па тэматыцы развіцця рэгіёнаў

Лукашэнка адзначае інтарэс Беларусі да ўзаемадзеяння з ЕС па тэматыцы развіцця рэгіёнаў

23 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка адзначае інтарэс Беларусі да ўзаемадзеяння з ЕС па тэматыцы развіцця рэгіёнаў. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй Камітэта рэгіёнаў Еўрапейскага саюза Марку Маркула, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вельмі рады з вамі сустрэцца яшчэ і таму, што вы займаецеся вельмі сур'ёзнымі праблемамі. З імі мы сутыкаемся даўно, яшчэ з савецкіх часоў. Гэта тыя праблемы, якімі жывуць нашы людзі там - у глыбінцы, на месцах, у вёсках, малых гарадах. Мы з'яўляемся надзейнымі партнёрамі ўсіх тых, хто ў Еўропе дбае аб добрым і шчаслівым жыцці людзей, якія жывуць перш за ўсё ў глыбінцы", - сказаў Прэзідэнт.

Лукашэнка адзначае інтарэс Беларусі да ўзаемадзеяння з ЕС па тэматыцы развіцця рэгіёнаў

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што праведзеныя напярэдадні ў Мінску з удзелам гэтага еўрапейскага органа мерапрыемствы цесна ўплятаюцца ў тканіну нармалізацыі адносін Беларусі з Еўропай. "Вы выпрацоўваеце адпаведныя рэкамендацыі Еўрапейскаму саюзу па вялікім спектры адносін паміж Беларуссю і ЕС. Асабліва для арганізацыі "Усходняга партнёрства". Я вам вельмі ўдзячны за тыя напрамкі супрацоўніцтва, якія былі разгледжаны перш за ўсё ў Беларусі ў час пасяджэння вашага Бюро", - заявіў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што гэты візіт стане чарговым крокам у наладжванні добрасуседскіх адносін паміж Беларуссю і ЕС.

Лукашэнка адзначае інтарэс Беларусі да ўзаемадзеяння з ЕС па тэматыцы развіцця рэгіёнаў

"У вашым прыездзе ў Беларусь я быў вельмі зацікаўлены. Вы прыехалі з камандай спецыялістаў. І інтарэс перш за ўсё ў тым, каб вы бліжэй азнаёміліся з Беларуссю і ўбачылі адкрытасць нашай краіны", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў наяўнасць яшчэ аднаго прагматычнага інтарэсу, які датычыцца развіцця беларуска-фінляндскага супрацоўніцтва. "Ні разу не быў на вашай радзіме ў Фінляндыі, але чамусьці мне здаецца, што гэта тая краіна, з якой мы павінны браць па многіх напрамках прыклад, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Думаю, што ў вольны ад асноўнай работы час вы ўдзеліце крыху ўвагі і для таго, каб зблізіць Фінляндыю з Беларуссю. Мы ў гэтым вельмі зацікаўлены".

Лукашэнка адзначае інтарэс Беларусі да ўзаемадзеяння з ЕС па тэматыцы развіцця рэгіёнаў

Марку Маркула ў сваю чаргу падзякаваў беларускаму боку за запрашэнне і правядзенне мерапрыемстваў у Мінску. "Уплыў нашай арганізацыі ў Еўропе вельмі высокі. Мы, як і ў вас у Беларусі, удзяляем асаблівую ўвагу жыхарам невялікіх населеных пунктаў, вёсак для таго, каб прадаставіць належны ўзровень сацыяльнай забяспечанасці і жыцця. Каб дасягнуць ключавой задачы стабільнага сацыяльнага становішча ў грамадстве ў цэлым", - сказаў ён.

Камітэт рэгіёнаў Еўрапейскага саюза - кансультатыўны орган, які прадстаўляе мясцовыя і рэгіянальныя ўлады 28 краін - членаў ЕС. У яго склад уваходзяць 350 членаў, назначаных на пяцігадовы тэрмін па рэкамендацыі ўрадаў краін Еўрапейскага саюза з правам быць назначанымі на другі тэрмін.

Супрацоўніцтва краін - удзельніц "Усходняга партнёрства" (УП) з Камітэтам рэгіёнаў Еўрапейскага саюза ў сферы мясцовага самакіравання ажыццяўляецца з 2011 года ў фармаце Канферэнцыі мясцовых і рэгіянальных улад краін УП (КОРЛІП).

У склад КОРЛІП уваходзяць 18 прадстаўнікоў краін УП (па тры ад краіны) і 18 прадстаўнікоў Камітэта рэгіёнаў ЕС. Беларусь у КОРЛІП прадстаўляе Савет па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу.

Напярэдадні ў Мінску адбылося пасяджэнне Бюро КОРЛІП.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс