У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

25 Лют 2019

Лукашэнка адзначае добрую дынаміку ў адносінах Беларусі і Кыргызстана

Лукашэнка адзначае добрую дынаміку ў адносінах Беларусі і Кыргызстана

25 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначае добрую дынаміку ў адносінах Беларусі і Кыргызстана. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння ў час сустрэчы з паслом Кыргызстана ў Беларусі Кубанычбекам Амураліевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы ні ў якім разе не павінны сумнявацца (пры ўсякіх там нюансах) - Беларусь заўсёды для вас была і будзе заставацца не проста партнёрам, а сябрам, - запэўніў Прэзідэнт. - Я вельмі разлічваю, што аналагічную палітыку будзе праводзіць і кіраўніцтва Кыргызскай Рэспублікі".

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што не так даўно абодва народы жылі ў адной дзяржаве, і ў Беларусі заўсёды з любоўю і разуменнем ставіліся да кыргызскага народа. Ён таксама адзначыў, што беларусаў і кыргызаў аб'ядноўваюць у тым ліку такія якасці, як працавітасць і міралюбнасць.

"Мы будзем прытрымлівацца добрага парадку дня ў адносінах паміж Беларуссю і Кыргызстанам, і любыя вашы просьбы, прапановы, заўвагі неадкладна будуць разгледжаны ўрадам і мною. Мы заўсёды адрэагуем", - запэўніў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка таксама даў высокую ацэнку асабістым якасцям Прэзідэнта Кыргызстана Сааранбая Жээнбекава: "Гэта вельмі прыстойны чалавек. Бывае ж так, што ў патрэбны час і ў патрэбным месцы ў самы складаны час Гасподзь пасылае таго чалавека, які вельмі патрэбны гэтаму народу. Я вельмі спадзяюся і ўпэўнены, што калі вы з'яднаецеся вакол гэтага чалавека, то вы вельмі многага можаце дасягнуць".

У сваю чаргу пасол Кыргызстана падзякаваў за магчымасць сустрэчы. "Што датычыцца нашага двухбаковага супрацоўніцтва, мы, сапраўды, у адной дзяржаве жылі, мы гэта помнім, асабліва наша пакаленне, мы і цяжкае прайшлі, у першую чаргу Вялікую Айчынную вайну", - адзначыў Кубанычбек Амураліеў.

Тавараабарот Беларусі і Кыргызстана па выніках 2018 года склаў $130,9 млн (100,7 працэнта да ўзроўню 2017 года). Беларусь экспартавала на суму $120,3 млн, імпартавала на $10,6 млн (160,4 працэнта да ўзроўню 2017 года). У выніку склалася дадатнае знешнегандлёвае сальда ў памеры $109,7 млн. Экспарт беларускіх паслуг у Кыргызстан у 2018 годзе склаў $4,4 млн, імпарт - $0,8 млн, павялічыўшыся на 24,8 працэнта ў параўнанні з 2017-м, дадатнае сальда склалася на ўзроўні $3,6 млн.

На тэрыторыі Кыргызстана дзейнічаюць 56 прадстаўніцтваў суб'ектаў тавараправоднай сеткі і дыстрыб'ютараў айчынных прадпрыемстваў. У Беларусі працуюць 4 прадпрыемствы з кыргызскім капіталам: 3 сумесныя і адно замежнае.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс