Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

12 Feb 2016

Лукашэнка адводзіць беларускай навуцы значную ролю ва ўздыме цэлых галін

Уручэнне дыпломаў доктара навук і атэстатаў прафесара навуковым і навукова-педагагічным работнікам12 лютага, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што цяпер навука з'яўляецца важнейшым рэсурсам для ўздыму цэлых галін. На гэта ён звярнуў увагу сёння, уручаючы дыпломы доктара навук і атэстаты прафесара навуковым і навукова-педагагічным работнікам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Новыя распрацоўкі даюць магчымасць істотна эканоміць рэсурсы і энерганосьбіты, дапамагаюць знізіць сабекошт прадукцыі і зрабіць яе канкурэнтаздольнай на знешніх рынках", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка ўручае атэстат прафесара дэкану біялагічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны Віктару АверынуПаводле яго слоў, не страчвае актуальнасці і тэма імпартазамяшчэння. "Нам важна вырабляць тавары не проста больш якасныя і даступныя, але і якія максімальна адпавядаюць патрэбам спажыўца, адаптаваныя да нашай рэсурснай базы і ўмоў эксплуатацыі", - лічыць Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка ўручае атэстат прафесара дэкану біялагічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны Віктару АверынуКіраўнік дзяржавы канстатаваў, што ва ўсім свеце сёння складваюцца вельмі няпростыя эканамічныя ўмовы, сур'ёзныя цяжкасці маюць гандлёвыя партнёры Беларусі, канкурэнты. "Будучыня Беларусі шмат у чым залежыць ад таго, як мы будзем паводзіць сябе ў гэтай сітуацыі - апусцім рукі, пачнём панікаваць, крычаць гвалтам або будзем шукаць перспектыўныя шляхі вырашэння існуючых праблем, - сказаў Прэзідэнт. - Нездарма кажуць: у цяжкі час адкрываюцца вялікія магчымасці".

Уручэнне дыпломаў доктара навук і атэстатаў прафесара навуковым і навукова-педагагічным работнікамАляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што работа вучоных можа і павінна прыносіць максімальную аддачу, у тым ліку матэрыяльную. "Акрамя таго, для любога вучонага важна бачыць відавочныя вынікі сваёй працы і карысць, якую ён прыносіць людзям і краіне", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Ён таксама звярнуў увагу на неабходнасць развіцця фундаментальнай навукі, паколькі ў ёй ключ да будучых адкрыццяў, тэхналогій, інавацый. На думку Прэзідэнта, трэба падтрымліваць айчынныя навуковыя школы як залог прадаўжэння лепшых традыцый беларускіх вучоных, захавання і перадачы ведаў ад старэйшых калег малодшым.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі