Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

13 Ліс 2015

Лукашэнка адобрыў план прымянення рэгіянальнай групоўкі войскаў для разгляду на саюзным ВДС

Лукашэнка адобрыў план прымянення рэгіянальнай групоўкі войскаў для разгляду на саюзным ВДС

13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў новы план прымянення рэгіянальнай групоўкі войскаў Беларусі і Расіі для разгляду на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы. План, які будзе дзейнічаць у будучай пяцігодцы, прадстаўлены сёння кіраўніку дзяржавы міністрам абароны Андрэем Раўковым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Новы пяцігадовы план падлягае зацвярджэнню на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета, дзе старшынствуе Прэзідэнт Беларусі. Гэта будзе адно з цэнтральных пытанняў парадку дня. Чакаецца, план уступіць у сілу ў студзені будучага года.

Лукашэнка адобрыў план прымянення рэгіянальнай групоўкі войскаў для разгляду на саюзным ВДСАляксандр Лукашэнка пацікавіўся, наколькі ён улічвае новыя тэндэнцыі, змяненні абстаноўкі вакол Беларусі. На думку кіраўніка дзяржавы, пытанне неабходна разглядаць у кантэксце ўзаемаадносін на постсавецкай прасторы, дзе функцыянуюць тры буйныя інтэграцыйныя аб'яднанні (СНД, ЕАЭС і Саюзная дзяржава), а таксама развіцця сітуацыі ў сумежных дзяржавах. "Усім вядома, што ва Украіне робіцца, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Мы з гэтым не можам не лічыцца". Ён дадаў, што даводзіцца ўлічваць існуючую там сітуацыю, паток нелегалаў, зброі і гэтак далей.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу і на тое, што адбываецца каля заходніх рубяжоў Беларусі, дзе назіраецца ўзмацненне групоўкі Паўночнаатлантычнага альянсу (НАТА), у прыватнасці, ваенна-паветранага і наземнага складніка. "Мы таксама гэта ведаем. Мы ведаем аб пашырэнні сістэмы ПРА Злучаных Штатаў Амерыкі на Захадзе, ведаем таксама аб нейкіх задумах па ядзернай зброі. Усё гэта нам давядзецца ўлічваць", - сказаў Прэзідэнт.

Як было даложана кіраўніку дзяржавы, змяненні знешняй абстаноўкі былі максімальна ўлічаны ў плане. Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з тым, як прадстаўлены інтарэсы і падыходы Беларусі ў арганізацыі, будаўніцтве і прымяненні рэгіянальнай групоўкі войскаў. Прэзідэнту таксама было даложана аб змяненнях, якія прапануе ўнесці ў новы план Расія.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі