Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

12 Ліп 2017

Лукашэнка: Адказнасць за публічнае слова і ў палітыка, і ў журналіста ўзрастае на парадак

Лукашэнка: Адказнасць за публічнае слова і ў палітыка, і ў журналіста ўзрастае на парадак

12 ліпеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Адказнасць за публічнае слова і ў палітыка, і ў журналіста ўзрастае на парадак. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на адкрыцці пленарнага пасяджэння XIX Сусветнага кангрэса рускай прэсы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вядома, надзеленыя паўнамоцтвамі прымаць рашэнні ў імя і на карысць сваіх народаў у поўнай меры ўключаны ў інфармацыйныя патокі. Уплыў слова і на нас, лідараў дзяржаў, велізарны. У сувязі з гэтым на парадак узрастае адказнасць за публічнае слова - і ў палітыка, і ў журналіста", - сказаў Прэзідэнт.

"Відавочна, што сёння не ўсё залежыцьтолькі ад палітыкаў, кіраўнікоў дзяржаў, а прэса не толькі фіксуе падзеі. СМІ заўсёды называлі чацвёртай уладай. Але сёння, улічваючы ступень іх уплыву на грамадства, можна гаварыць пра больш значную ролю", - лічыць беларускі лідар.

Прэзідэнт адзначыў, што работнікі СМІ пішуць гісторыю сучаснасці, абагульняюць з'явы і падзеі, ствараюць карціну свету. "Менавіта таму каласальнае значэнне набываюць прафесіяналізм і грамадзянская адказнасць людзей са сферы масмедыя. Вядома, чытач патрабуе сенсацый. Газеты, тэлеканалы, інтэрнэт-выданні, асабліва ў сучасным свеце, у многім выжываюць за кошт скандалаў, часта імі ж і арганізаваных. Але ці не вельмі высокай можа аказацца цана такіх падыходаў?" - паставіў пытанне кіраўнік дзяржавы.

"Нехта іх апраўдвае асаблівасцямі прафесіі. Аднак з гэтым наўрад ці можна пагадзіцца. Сёння, ва ўмовах вельмі складаных грамадска-палітычных, сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў, калі разбураюцца духоўныя ідэалы, без вяртання да законаў - маральных, этычных - грамадству не выстаяць. Ды і дзяржаве няпроста, калі фундаментам яе фарміравання перастануць быць сумленнасць, адказнасць і проста элементарная прыстойнасць. Гэта, думаю, павінны мы ўсе разумець", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, палітыкі, грамадскія і дзяржаўныя дзеячы, журналісты аднолькава адказныя за свой выбар. "Нават дапускаючы памылкі, мы павінны іх прызнаваць, прадухіляючы канфлікты, не парушаючы мірнага ходу жыцця. На жаль, такое здараецца, калі дзейнічаць паспешна, паддавацца сенсацыям, хаваць за мішурой праблемы і сутнасць справы", - канстатаваў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі