У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

5 Ліс 2017

Лукашэнка абмеркаваў з Наследным прынцам Абу-Дабі развіццё беларуска-эмірацкіх адносін

Лукашэнка абмеркаваў з Наследным прынцам Абу-Дабі развіццё беларуска-эмірацкіх адносін

8 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 лістапада правёў перагаворы з Наследным прынцам Абу-Дабі, намеснікам Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў шэйхам Мухамедам бен Заідам аль-Нахаянам. Бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця беларуска-эмірацкіх адносін, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Вельмі важна сфера двухбаковых адносін. У мінулы раз мы дамовіліся па шэрагу напрамкаў супрацоўніцтва, і гэтыя напрамкі мы разам з эмірацкім бокам спрабуем развіваць", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка асабліва падкрэсліў, што сустрэчы з Мухамедам бен Заідам аль-Нахаянам заўсёды праходзяць у дружалюбным ключы, падзякаваў за цёплы прыём у ААЭ. Прэзідэнт адзначыў, што беларускай дэлегацыі ўдалося азнаёміцца з развіццём шэрага галін у гэтай краіне. "Павінен адкрыта сказаць, што мы ў вас шмат чаго паглядзелі. Ад сферы турызму да лепшых узораў аховы здароўя. І я ўдзячны за тое, што вы па-брацку, шчыра адкрылі нам дзверы ў любы дом, у якім мы хацелі пабываць. І перш за ўсё той шпіталь, які мы наведалі. Ён наогул нас уразіў", - сказаў Прэзідэнт.

Што датычыцца двухбаковых адносін, лідары краін дамовіліся, што ААЭ павінны быць яшчэ шырэй прадстаўлены ў Беларусі. Бакі прапрацуюць варыянты яшчэ некалькіх магутных праектаў, якія яшчэ больш цесна эканамічна звяжуць дзве дзяржавы. Адзначана, што дынаміка ў развіцці адносін добрая і яе неабходна падрымліваць і прымнажаць.

Прэзідэнт Беларусі паднёс у дар Наследнаму прынцу Абу-Дабі дэкаратыўнае пано "Залаты арол", выкананае з выкарыстаннем дрэва і тэхналогіі чаканкі. Яшчэ адзін падарунак - усходняя шабля.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс