Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

11 Сак 2016

Лукашэнка абмеркаваў з Мітрапалітам Паўлам пытанні ўзаемадзеяння дзяржавы і царквы

Лукашэнка абмеркаваў з Мітрапалітам Паўлам пытанні ўзаемадзеяння дзяржавы і царквы

11 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11 сакавіка сустрэўся з Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На сустрэчы ішла размова аб пытаннях, што датычацца ўзаемадзеяння дзяржавы і Беларускай праваслаўнай царквы. Мітрапаліт Павел закрануў тэму будаўніцтва новага комплексу адміністрацыйных будынкаў для БПЦ на тэрыторыі, прылеглай да цяперашняга будынка Мінскай епархіі.

Прэзідэнт у цэлым пагадзіўся з ініцыятывай будаўніцтва, калі ўзнікла такая неабходнасць. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што паколькі прынялі рашэнне аб будаўніцтве такога духоўнага цэнтра, то праект павінен быць вытрыманы належным чынам і адпавядаць свайму прызначэнню. Плануецца, што для рэалізацыі праекта будзе створаны Царкоўны папячыцельскі савет.

З улікам таго, што будаўніцтва зойме пэўны час, прапанавана на гэты перыяд для правядзення вялікіх мерапрыемстваў БПЦ выкарыстоўваць адзін з комплексаў у беларускай сталіцы. "У Мінску для гэтага хапае месц", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Ёсць яшчэ шэраг праблем, якія я гатовы абмеркаваць. Давайце падумаем аб тым, у якім напрамку будзем дзейнічаць", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

У час сустрэчы было закранута пытанне плануемай сустрэчы Прэзідэнта Беларусі з членамі Сінода БПЦ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі