Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

5 Кст 2020

Лукашэнка абмеркаваў з кіраўніком ДМК сітуацыю на мытні і пераарыентацыю беларускіх грузаў

Лукашэнка абмеркаваў з кіраўніком ДМК сітуацыю на мытні і пераарыентацыю беларускіх грузаў

5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў сёння з дакладам старшыню Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрыя Сянько, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Перш за ўсё я хацеў бы літаральна ў двух словах пачуць пра вынікі работы вашага ведамства, каб у разрэзе праз мытныя службы ацаніць сітуацыю ў нашай эканоміцы. Вы разумееце, што мытня - гэта ў большай ступені, чым іншыя ведамствы, люстэрка нашай эканомікі. Якія ў нас ёсць вузкія месцы? Як мы развіваемся ў гэтых складаных умовах сусветнага крызісу, звязанага перш за ўсё з пандэміяй? І што, з вашага пункту гледжання, трэба зрабіць у бліжэйшы час, каб утрымаць эканоміку ў гэтым годзе?" - абазначыў некалькі пытанняў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт таксама пацікавіўся сітуацыяй на граніцах з Літвой, Латвіяй, Польшчай і Украінай. "Асабліва што датычыцца дзвюх балтыйскіх дзяржаў - Літвы і Латвіі. Як вы мне дакладваеце, амаль 40 працэнтаў грузавікоў у гэтым годзе ідуць з Літвы і Латвіі. Гэта велізарны аб'ём. Калі мы возьмемся за гэты паток, то лагістычныя пункты Літвы недаатрымаюць недзе чвэрць", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што Беларусь і Расія цяпер абмяркоўваюць пераарыентацыю беларускіх грузаў (нафтапрадуктаў, калійных угнаенняў і іншых тавараў) з балтыйскага напрамку на порт Усць-Луга. "Як Мытны камітэт бачыць пераарыентацыю гэтых грузаў? І ў развіццё гэтага - нашы лагістычныя цэнтры. У нас створаны магутныя лагістычныя цэнтры. Вельмі многія паслугі, у тым ліку для нашых суб'ектаў гаспадарання і для суб'ектаў краін ЕАЭС, аказваюцца ў той жа Літве. Але, наколькі я інфармаваны, гэтыя паслугі мы можам аказаць гэтым перавозчыкам у Беларусі. Як вы бачыце вырашэнне гэтай праблемы?" - спытаў ён.

Юрый Сянько пачаў свой даклад са статыстыкі па знешнім гандлі. Паводле яго слоў, за студзень-жнівень беларускую мытную граніцу з краінамі Балтыі, Польшчы і Украіны перасек 71 млн т тавараў. Гэта на 15 працэнтаў ніжэй, чым за аналагічны перыяд мінулага года. "На гэта паўплывала ў тым ліку Расія, якая на 30 працэнтаў знізіла аб'ём нафтапрадуктаў, якія рэалізаваліся для краін Заходняй Еўропы. Наша змяншэнне экспарту і імпарту адбылося толькі на 10 працэнтаў, - адзначыў старшыня ДМК. - У асноўным гэта чыгуначны транспарт. На аўтамабільныя пункты пропуску сітуацыя на граніцы практычна не паўплывала, толькі ў пачатку пандэміі, калі было агульнае зніжэнне пакупной актыўнасці насельніцтва як у Еўропе, так і ў краінах ЕАЭС. Але ўжо ўсе патокі аднаўляюцца".

Аб укладзе ў рэспубліканскі бюджэт

За студзень-верасень у рэспубліканскі бюджэт паступіла Br6,1 млрд плацяжоў, кантралюемых Дзяржаўным мытным камітэтам. Пералічаная сума амаль на 8 працэнтаў меншая ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Адна з прычын, як растлумачылі ў ДМК, - праводзімы Расіяй падатковы манеўр. Асноўнае змяншэнне плацяжоў адбылося за кошт вывазных мытных пошлін. Калі не браць у разлік гэту пазіцыю, то ў цэлым плацяжы, што паступілі, павялічыліся на Br230 млн, або на 5,3 працэнта.

Аб праваахоўнай дзейнасці

У гэтым годзе мытныя органы ўжо выявілі 210 злачынстваў. У іх ліку 79 фактаў незаконнага перамяшчэння наркотыкаў праз граніцу. Пры гэтым было канфіскавана 95 кг наркотыкаў і 19 тыс. таблетак, якія змяшчаюць наркатычныя і псіхатропныя рэчывы. Акрамя таго, выяўлены 73 злачынствы ў эканамічнай сферы, урон па іх склаў амаль Br13,5 млн.

Узбуджаны тры крымінальныя справы па фактах незаконнага перамяшчэння праз мытную граніцу зброі, боепрыпасаў і аб'ектаў экспартнага кантролю (частак магазінаў да агнястрэльнай, паляўнічай і іншых відаў зброі).

Мытныя органы таксама выявілі 11 злачынстваў, звязаных з незаконным перамяшчэннем праз граніцу буйных наяўных сродкаў. Агульны кошт канфіскаванай валюты па адміністрацыйных правапарушэннях і злачынствах склаў Br2,7 млн.

Аб развіцці мытнай інфраструктуры

У гэтым годзе асноўная частка сродкаў накіравана на рэканструкцыю двух аб'ектаў - пунктаў пропуску "Верхні Церабежаў" і "Урбаны". Па стане на верасень, яны гатовы на 70 працэнтаў і 92,6 працэнта адпаведна.

Як адзначылі ў Дзяржаўным мытным камітэце, мадэрнізацыя гэтых пунктаў пропуску дасць магчымасць павялічыць іх прапускную здольнасць на 1375 аўтамабіляў у суткі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі