Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

1 Стд 2026

Лукашэнка аб'явіў 2026-ы Годам беларускай жанчыны

Лукашэнка аб'явіў 2026-ы Годам беларускай жанчыны

1 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка аб'явіў 2026 год Годам беларускай жанчыны. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў у сваім навагоднім звароце да беларускага народа, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Навагодні зварот Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі да беларускага народа

"Мы ўшаноўваем нашых маці, жонак і дачок адзін дзень у годзе. Надышоў час аддаць належнае іх асаблівай ролі ў нашым жыцці і аб'явіць 2026 год Годам беларускай жанчыны. Нічога больш дасканалага, чым яна, прыродай не створана! Будзем берагчы нашу жанчыну і сваю зямлю, абараняць сваю будучыню - сям'ю, родных, блізкіх і сяброў ад бед і нягод", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Няхай вачаняты вашых малышоў свецяцца радасцю і дзеці не засмучаюць вас. Няхай наша жанчына-працаўніца з усмешкай сустракае свайго мужчыну, які служыць ёй апорай і абаронай, - пажадаў Прэзідэнт у навагоднім звароце. - Моцнай вам любові - чароўнай і ўсёпаглынальнай, якая дапаможа здзяйсняць цуды і неверагоднае! Без любові да жанчыны, дзяўчыны сапраўднай любові быць не можа!"

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі