Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

29 Ліп 2016

Лукашэнка абяцае далейшую падтрымку фермерам у Беларусі

Лукашэнка абяцае далейшую падтрымку фермерам у Беларусі

29 ліпеня, Лагойскі раён /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка абяцае далейшую падтрымку развіццю фермерства ў Беларусі. Аб гэтым ён заявіў сёння ў час рабочай паездкі ў Мінскую вобласць, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Лагойскім раёне Прэзідэнт наведаў фермерскую гаспадарку "Цнянскія экапрадукты", якая дабілася высокіх вытворчых вынікаў і актыўна развіваецца. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў справе аднаўлення нерэнтабельных або нізкарэнтабельных сельгаспрадпрыемстваў трэба ў тым ліку арыентавацца на фермераў.

Лукашэнка абяцае далейшую падтрымку фермерам у Беларусі"У нас трэць або чвэрць гаспадарак, з якімі вы (дзяржаўныя ўласнікі. - Заўвага БЕЛТА) не спраўляецеся. Ну, дык трэба шырэй выкарыстоўваць фермераў. Але гэта не павінна быць бяздумна. У дзяржавы заўсёды павінна быць цвёрдая падушка бяспекі, - заявіў Прэзідэнт. - У нас ёсць добрыя фермеры, якія сябе зарэкамендавалі. Хочуць - аддайце лепш ім. І не спяшайцеся аддаваць іншаземцам. А калі аддаяце, то жалезабетонна пад умовы. Вёска ў нас выходзіць на нармальны ўзровень развіцця. Не страцьце кіравання ў сельскай гаспадарцы".

Лукашэнка абяцае далейшую падтрымку фермерам у БеларусіПры гэтым Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што з прыватнікам часам нават прасцей працаваць, чым з дзяржаўным кіраўніком. "Але трэба бачыць эфектыўнасць, харчовую бяспеку дзяржавы. Хіба прыватнікі выцягнулі б вёску 10 гадоў таму, калі мы стваралі праграму?!" - адзначыў беларускі лідар.

Ацэньваючы дасягнутыя ў фермерскай гаспадарцы вынікі, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў выключную важнасць наяўнасці дасведчанага кіраўніка, які можа належным чынам арганізаваць рабочы працэс. Прэзідэнт у сувязі з гэтым патрабуе больш актыўна выкарыстоўваць вопыт такіх людзей для падрыхтоўкі перспектыўных кіруючых кадраў. "Калі няма кіраўніка - ніколі не будзе гаспадаркі, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Дайце мне сотню рэвалюцыянераў, і мы перавернем Беларусь. Ёсць нармальныя людзі, і ім трэба аддаваць зямлю. Няхай працуюць".

Лукашэнка абяцае далейшую падтрымку фермерам у Беларусі"Трэба падумаць пра пэўны холдынг, некалькі гаспадарак. Лічу, адсюль ужо 2-3 чалавекі кіраўнікоў знойдзецца. Калі гатовы паўтарыць у іншых гаспадарках тое, што ёсць, - скажы", - сказаў Прэзідэнт, звяртаючыся да кіраўніка фермерскай гаспадаркі Уладзіміра Адамовіча.

"Не трэба гэтага баяцца. Ён можа ўзяць тры-чатыры, можа, пяць гаспадарак. Нават у розных абласцях. Калі ў яго ёсць жаданне і грошы. Галоўнае, каб былі такія кіраўнікі, якія ведаюць і мінулае, і сучаснае", - упэўнены беларускі лідар.

Лукашэнка абяцае далейшую падтрымку фермерам у БеларусіАсаблівы акцэнт кіраўнік дзяржавы зрабіў на неабходнасці падтрымкі мясцовага насельніцтва з боку кіраўніцтва сельгаспрадпрыемстваў, незалежна ад формы ўласнасці. У перспектыве дзяржава будзе падтрыміваць як прыватнікаў, так і дзяржаўнікаў выключна зыходзячы з гэтага фактару. "Бізнес бізнесам. Працуйце. Не будзем перашкаджаць, дашліфуем заканадаўства. Але вы іх павінны бачыць, гэта вашы людзі. Тады мы будзем вас падтрымліваць. Мы ў гэтым плане возьмем потым крэн. Цяпер мы падтрымліваем нават вытворчасць, каб вы сталі на ногі, - сказаў Прэзідэнт. - А потым мы (дзяржава. - Заўвага БЕЛТА) будзем займацца сацыяльнымі пытаннямі, пытаннямі інфраструктуры, а вы - вытворчасцю. Але вас будзем падтрымліваць за тое, што вы па-чалавечы ставіцеся да людзей, якія жывуць у вёсках на вашай тэрыторыі".

Сялянская фермерская гаспадарка "Цнянскія экапрадукты" спецыялізуецца на вырошчванні бульбы і збожжавых. У гаспадарцы выкарыстоўваюцца сучасныя тэхналогіі захоўвання і перапрацоўкі бульбы, што дае магчымасць упэўнена рэалізоўваць прадукцыю на ўнутраным і знешнім рынках. Дзякуючы гаспадарчаму і рацыяналізатарскаму падыходу ўдалося значна патанніць і ў разы скараціць тэрміны акупнасці вытворчых аб'ектаў.

Прэзідэнту далажылі аб рэалізацыі інвестпраекта па пашырэнні сельгасвытворчасці і інвесціраванні ў развіццё ААТ "Косіна". У 2015 годзе са згоды кіраўніка дзяржавы акцыі ААТ "Косіна" былі бязвыплатна перададзены з уласнасці Лагойскага раёна ва ўласнасць СФГ "Цнянскія экапрадукты", заключаны адпаведны інвестыцыйны дагавор. Усе дамоўленасці паспяхова выконваюцца, гаспадарка ўстойліва працуе, развіваецца, стварае новыя рабочыя месцы.

Аляксандр Лукашэнка таксама азнаёміўся з арганізацыяй захоўвання, перапрацоўкі агародніны, бульбы і прыгатавання камбікорму, выстаўкай прадукцыі, якую атрымліваюць на прадпрыемстве, і сучаснай тэхнікай, што выкарыстоўваецца ў гаспадарцы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі