Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

1 Май 2021

Лукашэнка: аб'яднаўшы намаганні, працавітасць, волю і інтэлект, мы зможам процістаяць любым пагрозам

Лукашэнка: аб'яднаўшы намаганні, працавітасць, волю і інтэлект, мы зможам процістаяць любым пагрозам
Фота з архiва

1 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Першамаем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Сёння мы славім людзей працы, адзначаем поспехі лепшых прадпрыемстваў, калектываў, асобных цэхаў і брыгад, ушаноўваем ветэранаў. Беражом гэту традыцыю як даніну павагі пакаленням, якія здзяйснялі працоўныя подзвігі на карысць Айчыны. Прадаўжаем пачаты імі адзіны правільны і правераны часам шлях да працвітання роднай зямлі і дабрабыту народа. Шлях штодзённай працы - карпатлівай, сумленнай і стваральнай", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што за апошнюю чвэрць стагоддзя Беларусь шмат чаго дасягнула: наведзены парадак на зямлі, зроблены цудоўныя дарогі, захаваны і мадэрнізаваны вытворчасці, узведзена атамная станцыя. І як вынік - пабудавана чыстая, утульная, камфортная краіна.

"Упэўнены, што разам, аб'яднаўшы творчыя намаганні, працавітасць, волю і інтэлект, мы зможам процістаяць любым выклікам і пагрозам, вырашыць усе задачы сучаснага парадку дня", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў беларусам мірнага неба, здароўя, шчасця і новых прафесійных здзяйсненняў.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Першамаем

Дарагія суайчыннікі!

Ад усёй душы віншую вас з Першамаем.

Сёння мы славім людзей працы, адзначаем поспехі лепшых прадпрыемстваў, калектываў, асобных цэхаў і брыгад, ушаноўваем ветэранаў. Беражом гэту традыцыю як даніну павагі пакаленням, якія здзяйснялі працоўныя подзвігі на карысць Айчыны. Прадаўжаем пачаты імі адзіны правільны і правераны часам шлях да працвітання роднай зямлі і дабрабыту народа. Шлях штодзённай працы - карпатлівай, сумленнай і стваральнай.

За апошнюю чвэрць стагоддзя мы шмат чаго дасягнулі: навялі парадак на зямлі, зрабілі цудоўныя дарогі, захавалі і мадэрнізавалі вытворчасці, узвялі ўласную атамную станцыю. Пабудавалі чыстую, утульную, камфортную краіну.

Упэўнены, што разам, аб'яднаўшы творчыя намаганні, працавітасць, волю і інтэлект, мы зможам процістаяць любым выклікам і пагрозам, вырашыць усе задачы сучаснага парадку дня.

Шчыра жадаю беларусам мірнага неба, здароўя, шчасця і новых прафесійных здзяйсненняў.

Аляксандр Лукашэнка

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі