Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

28 Стд 2016

Лукашэнка абазначыў прыярытэты ў далейшай рабоце МУС

Лукашэнка абазначыў прыярытэты ў далейшай рабоце МУС

28 студзеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка абазначыў прыярытэты ў далейшай рабоце МУС. Адпаведную заяву кіраўнік дзяржавы зрабіў па выніках калегіі міністэрства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Прэзідэнта, ёсць шэраг напрамкаў і пытанняў, якія неабходна вырашаць не рэагуючы, а змагаючыся, не паддаючыся сумненням у правільнасці выбранага курсу.

Органам унутраных спраў трэба нарошчваць намаганні ў спыненні і прадухіленні распаўсюджання наркаманіі, кардынальна ўзмацніць барацьбу з крадзяжамі, змяніць сітуацыю са злачыннасцю ў вёсцы.

Лукашэнка абазначыў прыярытэты ў далейшай рабоце МУСАляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што прыярытэтную ўвагу МУС неабходна ўдзяляць абароне дзяцей і пажылых грамадзян ад злачынных замахаў.

У ліку прыярытэтаў таксама процідзеянне эканамічнай злачыннасці. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў гэтым напрамку хацеў бы больш актыўнай работы з боку ведамства.

Лукашэнка абазначыў прыярытэты ў далейшай рабоце МУССённяшняя сітуацыя патрабуе самага ўважлівага падыходу да падбору і расстаноўкі кадраў. "Вы на правільным шляху. Нельга спыняцца. Тых, хто заслугоўвае, трэба падтрымліваць, заахвочваць, узнагароджваць і прысвойваць званні. Здрадніцтва недапушчальна", - падкрэсліў беларускі лідар.

Акрамя таго, перад МУС пастаўлена задача глыбока і ўсебакова прааналізаваць стан крымінагеннай абстаноўкі, вылучыўшы галоўныя прычыны і ўмовы змяненняў, што адбываюцца. "Нельга дзейнічаць усляпую", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка абазначыў прыярытэты ў далейшай рабоце МУСЯшчэ адна задача заключаецца ў пераглядзе расстаноўкі існуючых сіл і сродкаў.

Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў, што ў рабоце міліцыі павінна праяўляцца прынцыповасць да тых, хто парушае закон. У гэтым кантэксце ён звярнуў увагу на неабходнасць падтрымання чысціні радоў унутры саміх органаў унутраных спраў. "Вы павінны быць непадкупныя. Міліцыя пранізвае ўсё грамадства. Па вашых дзеяннях мяркуюць аб уладзе ў цэлым", - сказаў Прэзідэнт.

Лукашэнка абазначыў прыярытэты ў далейшай рабоце МУСПрэзідэнт падкрэсліў, што дзяржава будзе і ў далейшым надаваць прыярытэтнае значэнне пытанням барацьбы са злачыннасцю, абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян. "Нараўне з падтрымкай органаў унутраных спраў мае патрабаванні і спагнанне ў гэтай сферы заўсёды будуць вельмі высокімі", - адзначыў ён.

"Я не магу прад'явіць вам вялікіх прэтэнзій ні па адным з пытанняў. У цэлым вы працуеце нармальна. Але ёсць пэўныя напрамкі, дзе трэба значна змяніць сітуацыю. Я вельмі хацеў бы, каб вы гэта зрабілі не адкладаючы на доўгі час", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі