Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

21 Ліс 2018

Лукашэнка абазначыў галоўнае пытанне ў адносінах з Расіяй

Лукашэнка абазначыў галоўнае пытанне ў адносінах з Расіяй

21 лістапада, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў беларуска-расійскіх адносінах неабходна канчаткова вырашыць галоўнае пытанне - стварыць роўныя ўмовы для работы грамадзян і суб'ектаў гаспадарання. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас быццам бы і нядрэнныя адносіны складваюцца ў цэлым з Расійскай Федэрацыяй, нават вельмі добрыя. Факт, што лепшыя, чым з іншымі дзяржавамі. Але адно галоўнае пытанне, якое нам трэба вырашыць і пра якое мы і з вамі, і нашы МЗС (яшчэ з часоў Барыса Ельцына) гаварылі, - роўныя ўмовы для работы людзей, суб'ектаў гаспадарання ў нашай агульнай Айчыне. Я так гэта называю. Інакш, напэўна, і не назавеш", - сказаў беларускі лідар.

"Калі ёсць такая розніца ў рабоце суб'ектаў гаспадарання ў парушэнне нашых дагавораў, якія існуюць, гэта дрэнна. Трэба вырашыць гэта асноўнае пытанне, і я думаю, у нас ніколі не будзе прэтэнзій да Расіі, а ў Расіі да нас", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

У цэлым кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што на сустрэчы з міністрам замежных спраў Расіі бакам ёсць, што абмеркаваць. "Я ведаю, што вы чалавек вопытны і ўмееце чытаць між радкоў. Але пішуць усякае, таму такая размова сам-насам заўсёды карысная", - заўважыў беларускі лідар.

Прэзідэнт звярнуў увагу яшчэ на адзін момант у развіцці супрацоўніцтва з Расіяй - значнае для Беларусі адмоўнае сальда ва ўзаемным гандлі. "Калі ў нас у гандлёвым сальда велізарны мінус, вы разумееце, што нам даводзіцца шукаць дзесьці па ўсім свеце, каб закрыць гэты дысбаланс, таму ўсё ад эканомікі. А так сітуацыя нядрэнная", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў высокі ўзровень узаемадзеяння ў беларуска-расійскіх адносінах на ўзроўні міністэрстваў. Перш за ўсё гэта датычыцца міністэрстваў замежных спраў і абароны. "Ёсць поўнае разуменне, але ёсць і пытанні, пра якія мы павінны гаварыць, гледзячы адзін аднаму ў вочы", - лічыць кіраўнік дзяржавы.

У сваю чаргу Сяргей Лаўроў падзякаваў за магчымасць сустрэчы і расказаў, што знешнепалітычныя ведамствы правялі ў Мінску традыцыйнае сумеснае пасяджэнне калегій. "Вельмі карысная была размова. І па праблемах сумеснай барацьбы з фальсіфікацыяй гісторыі Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай вайны, пытаннях кібербяспекі, развіцця інтэграцыйных працэсаў з удзелам Еўразійскага эканамічнага саюза, ШАС і іншых структур на вялікай Еўразійскай прасторы, і па пытаннях нашай агульнай культурнай спадчыны і папулярызацыі яе за мяжой", - адзначыў міністр.

Паводле яго слоў, напярэдадні на сустрэчы з яго беларускім калегам Уладзімірам Макеем таксама абмяркоўваліся пытанні беларуска-расійскіх адносін, у тым ліку ў плане рэалізацыі дамоўленасцей аб стварэнні роўных правоў. "Мы лічым, што трэба поўнасцю выконваць існуючыя дамоўленасці як у адносінах да суб'ектаў гаспадарання, так і грамадзян. У нас многія рэчы ўжо вырашаны, але па асобных пытаннях чакаецца работа. І мы будзем усяляк садзейнічаць таму, каб адпаведныя структуры дзвюх краін знаходзілі дамоўленасці", - заявіў Сяргей Лаўроў.

У размове з журналістамі Сяргей Лаўроў расказаў, што на сустрэчы з кіраўніком беларускай дзяржавы абмяркоўваўся стан двухбаковых адносін у рэчышчы тых дамоўленасцей, якія былі прыняты на прэзідэнцкім узроўні, Вышэйшым дзяржаўным савеце Саюзнай дзяржавы. Абмеркаваны праведзеныя і будучыя мерапрыемствы ў рамках саюзніцкіх адносін, у тым ліку ў шматбаковых фарматах.

"Мы разгледзелі пытанні, якія датычацца рэалізацыі дамоўленасцей аб забеспячэнні роўных правоў грамадзян Расіі і Беларусі ва ўсіх сферах дзейнасці. Я вельмі ўдзячны Прэзідэнту Беларусі за тую ўвагу, якую ён удзяляе супрацоўніцтву нашых знешнепалітычных ведамстваў і ў цэлым развіццю адносін у рамках Саюзнай дзяржавы", - дадаў Сяргей Лаўроў.

Візіт міністра замежных спраў Сяргея Лаўрова ў Беларусь праходзіць 20-21 лістапада для ўдзелу ў сумесным пасяджэнні калегій міністэрстваў замежных спраў дзвюх краін. Такія сумесныя пасяджэнні праводзяцца штогод для абмеркавання актуальных тэм беларуска-расійскага ўзаемадзеяння ў знешнепалітычнай сферы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі