Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

30 Врс 2020

Лукашэнка аб супрацоўніцтве з Расіяй: наша ўзаемадзеянне дае адчувальны эканамічны эфект

Лукашэнка аб супрацоўніцтве з Расіяй: наша ўзаемадзеянне дае адчувальны эканамічны эфект

30 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжрэгіянальнае ўзаемадзеянне Беларусі і Расіі дае адчувальны эканамічны эфект для абодвух бакоў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам Бранскай вобласці Расіі Аляксандрам Багамазам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У першую чаргу Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Аляксандра Багамаза з нядаўнім выбраннем на пасаду губернатара Бранскай вобласці. "Я вас віншую з гэтым поспехам, вы сапраўды заслужылі гэту перамогу. Вы па многіх паказчыках за апошні час рэвалюцыйна рушылі наперад - па развіцці вобласці, па валавым рэгіянальным прадукце. Гэта заслужаная перамога. Мы вельмі рады за вас. Вы чалавек зямны, людзі па заслугах ацанілі вашу работу, выбраўшы паўторна губернатарам Бранскай вобласці", - лічыць Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што напярэдадні завяршыў работу VII Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, на якім былі падведзены вынікі і намечаны перспектывы супрацоўніцтва. Па сваіх выніках гэты форум перасягнуў усе астатнія, лічыць Прэзідэнт. Паводле яго слоў, былі заключаны кантракты на суму больш як $750 млн. "Гэта добры ўклад у эканоміку Беларусі. І для Расіі гэта істотна, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Тым больш трэба мець на ўвазе і далейшы эфект ад гэтых кантрактаў. Гэта ж і работа для людзей, заработная плата. Гэта тое, чаго нам не хапае ў супрацоўніцтве з іншымі краінамі. І добра, што ў гэтых умовах - і каранавірусных, і абвастрэння міжнароднай абстаноўкі (вы бачыце, што па перыметры робіцца) - мы ўсё ж такі, на здзіўленне, знайшлі шляхі не проста збліжэння, а ўзаемадзеяння, якое дае адчувальны эканамічны эфект".

Гаворачы аб міжрэгіянальным супрацоўніцтве з Бранскай вобласцю, Прэзідэнт звярнуў увагу, што гэты рэгіён для Беларусі не проста суседні, гэта вельмі дружалюбны рэгіён. "Мы думаем, дзейнічаем аднолькава, у нас падобныя эканомікі. Нюансы заўсёды былі і будуць, але мы поўныя рашучасці іх вырашаць. Думаю, ваш візіт у Беларусь будзе садзейнічаць вырашэнню гэтых нюансаў", - падкрэсліў ён.

Што датычыцца двухбаковага тавараабароту, то кіраўнік дзяржавы ацаніў яго як "нядрэнны". "Але, думаю, калі мы з вамі замахнёмся, то ў другім перыядзе вашага знаходжання на пасадзе дакладна можам падысці да мільярда долараў тавараабароту Беларусі і Бранскай вобласці", - лічыць Аляксандр Лукашэнка.

У якасці перспектыўных сфер супрацоўніцтва Прэзідэнт, у прыватнасці, назваў дарожнае і жыллёвае будаўніцтва. Напрыклад, Беларусь гатова прадэманстраваць свае магчымасці па ўзвядзенні аж да цэлых кварталаў з нуля на ўчастку, прадастаўленым рэгіёнам. "Хацелася б, каб вы ў Бранску ўбачылі комплекснае будаўніцтва Беларусі, ад праектавання і пад ключ, - дадаў беларускі лідар. - Пры гэтым мы гатовы працаваць такім чынам, каб падключаць вашых людзей. Так, як вы (расіяне. - Заўвага БЕЛТА) будавалі для нас атамную станцыю, падключаючы беларусаў, якія асвойвалі тэхналогіі і ў далейшым будуць карысныя "Расатамбуду" на будоўлях у іншых краінах".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ўжо вядуцца перагаворы аб удзеле беларускіх будаўнікоў ва ўзвядзенні буйных аб'ектаў у Расіі. У прыватнасці, касмадрома "Усходні" на Далёкім Усходзе. Калі нават на такой адлегласці магчымы ўдзел айчынных спецыялістаў, то тым больш ён будзе эфектыўным у суседняй Бранскай вобласці. "І пастаўка будаўнічых матэрыялаў. Калі вы хочаце ўдзельнічаць у рабоце якога-небудзь прадпрыемства, якое вырабляе будаўнічыя матэрыялы, стварыць СП у Беларусі, мы гатовы", - дадаў Прэзідэнт.

Акрамя таго, Беларусь мае вопыт будаўніцтва і рэканструкцыі дарог. За апошні час у краіне былі абноўлены многія трасы, і ў гэтай сферы таксама магчыма ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва з Бранскай вобласцю, упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў гатоўнасць беларускага боку прадаўжаць узаемадзеянне і ў іншых сферах. "Мы гатовы паглыбляцца і ісці далей, чым звычайны тавараабмен. Трэба ісці больш у тэхналогіі, навуку, - упэўнены Прэзідэнт. - Нам трэба сур'ёзна прапрацаваць пытанне, каб мы стваралі народнагаспадарчы комплекс такім чынам, каб мы дапаўнялі адзін аднаго, але ні ў якім разе не бадаліся лоб у лоб, не дубліравалі і тым больш не канкурыравалі. Нам гэта не патрэбна. Лепш мы аб'яднаемся і будзем канкурыраваць на іншых рынках. Мы да гэтага гатовы, калі ў вас будзе такое жаданне", - запэўніў кіраўнік дзяржавы.

У сваю чаргу Аляксандр Багамаз адзначыў, што Беларусь і Бранскую вобласць звязваюць добрыя адносіны ў самых розных сферах - ад эканомікі да культуры. Пры гэтым больш як трэць знешнегандлёвага абароту гэтага расійскага рэгіёна прыпадае менавіта на Беларусь.

"Вы правільна сказалі: мы - суседзі. У нас у Беларусі шмат пражывае сяброў, знаёмых, сваякоў. І мы не па чутках ведаем, што адбываецца ў Беларусі. Мы заўсёды за вамі імкнуліся, заўсёды з вас бралі прыклад. Нас, вядома, уражваюць чысціня і дагледжанасць, дарогі. Ды і наогул усё, што сёння робіцца ў Беларусі", - сказаў губернатар Бранскай вобласці.

Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Бранскай вобласці дынамічна развіваецца. За 2019 год тавараабарот склаў $650,7 млн, у тым ліку экспарт - $411 млн, імпарт - $239,7 млн. Са студзеня па ліпень гэтага года аб'ём узаемнага гандлю дасягнуў $353,4 млн, з якіх $245,6 млн - экспарт (рост да ўзроўню мінулага года на 9,3 працэнта).

Беларусь пастаўляе ў Бранскую вобласць пераважна розную малочную прадукцыю, сельскагаспадарчую, дарожную і будаўнічую тэхніку, дэталі для чыгуначнай галіны, будаўнічыя матэрыялы. Імпартуюцца ў асноўным чорныя металы, цэмент, соевыя бабы, папера і кардон, розныя віды прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыі.

У расійскім рэгіёне працуюць зборачныя вытворчасці беларускіх прампрадпрыемстваў ТАА "Амкадор-Бранск" і ЗАТ СП "Брансксельмаш". Дзейнічаюць суб'екты тавараправоднай сеткі ААТ "Мазырсоль" і ААТ "Мілкавіта", афіцыйны дылер ААТ "ККХ Беларускія шпалеры", функцыянуе гандлёва-фірменная сетка беларускіх прадпрыемстваў, уключаючы ЗАТ "Вітэкс" і СП ТАА "Беліта", СП ЗАТ "Мілавіца", СТАА "Белвест" і "Швейная фабрыка "Нелва".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі