Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

24 Feb 2022

Лукашэнка аб сітуацыі ва Украіне: трэба шукаць шляхі да недапушчэння кровапраліцця і масавай бойні

Лукашэнка аб сітуацыі ва Украіне: трэба шукаць шляхі да недапушчэння кровапраліцця і масавай бойні

24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ва Украіне трэба шукаць шляхі да недапушчэння кровапраліцця і масавай бойні. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на аператыўнай нарадзе з ваеннымі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Канфлікт пачаўся, што рабіць? Калі мяне не пачулі ў час паслання, калі я да іх звярнуўся, я хачу, каб у гэты момант яны (ва Украіне. - Заўвага БЕЛТА) мяне пачулі. Трэба шукаць шляхі да недапушчэння кровапраліцця і масавай бойні. Вы разумееце, калі, не дай бог, пачнецца наземная аперацыя... Там яшчэ ракетамі і іншым страляюць то па нафтабазах, то па інфраструктуры ваеннай - боепрыпасах і складах, нібыта ўжо і падаўлена ўся інфраструктура. Яна ўсім была вядома, і Расіі ў тым ліку. Дык вось, пры наземнай аперацыі - адзіны выстрал, і загіне хоць адзін чалавек - гэта пачнецца поўнамаштабная вайна. Гэтага нельга дапусціць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў узважаную пазіцыю Кітая адносна сітуацыі ва Украіне: "Кітайцы, мудрыя людзі, кажуць: "Цяпер яшчэ дзверы не зачынены. Цяпер яшчэ гэты канфлікт можна прадухіліць". Таму трэба шукаць шляхі да недапушчэння кровапраліцця. Каб не дапусціць гэтага і спыніць эскалацыю, трэба сесці за стол перагавораў".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі