Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

27 Лют 2020

Лукашэнка аб стратэгіі еўразійскай інтэграцыі да 2025 года: трэба прапанаваць сур'ёзны варыянт без агаворак

Лукашэнка аб стратэгіі еўразійскай інтэграцыі да 2025 года: трэба прапанаваць сур'ёзны варыянт без агаворак
Фота з архiва

27 лютага, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што стратэгічныя напрамкі развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года павінны стаць сур'ёзным дакументам без усялякіх агаворак. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаілам Мясніковічам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы плануем падпісаць у маі бягучага года ў Мінску стратэгію інтэграцыі да 2025 года. Вядома, мы павінны прапанаваць сур'ёзны варыянт гэтай стратэгіі. Без усялякіх там агаворак і гэтак далей. Калі мы хочам пабудаваць наш саюз на рэальных прынцыпах інтэграцыі (а мы іх павінны ў гэтай стратэгіі яшчэ раз нагадаць, калі нехта забыў), мы павінны прапанаваць рэальную праграму гэтай інтэграцыі", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама лічыць, што работу па стварэнні агульных рынкаў у ЕАЭС трэба праводзіць паэтапна, не чакаючы дамоўленага 2025 года. "Трэба прадугледзець, каб не атрымалася так: у снежні 2024 года збяромся і, як звычайна, аб нечым не дамовіліся, нехта не гатовы працаваць па адзіных прынцыпах рынку нафты, газу, аграрнай, алкагольнай прадукцыі. І мы пачынаем потым выключэнні прыдумваць нейкія або пакідаць абмежаванні і гэтак далей. Таму трэба да 2025 года ісці паэтапна", - заявіў Прэзідэнт.

"Калі мы гаворым пра адзіны рынак нафты, газу (для нас гэта важна, таму я бяру гэты прыклад), значыць, у 2021-2024 гадах павінны паэтапна падысці фактычна да адзіных прынцыпаў цэнаўтварэння", - лічыць Аляксандр Лукашэнка.

Як паведамлялася, Міхаіл Мясніковіч у пачатку лютага на першым на новай пасадзе пасяджэнні Калегіі ЕЭК абазначыў прыярытэты работы камісіі. Адным з іх ён назваў фарміраванне рэальна працуючых агульных рынкаў, як і прадугледжана дагаворам аб саюзе і рашэннямі кіраўнікоў дзяржаў. "Мы павінны быць аб'ектыўныя - цяпер патрэбны больш эфектыўныя меры ў гэтым напрамку", - падкрэсліў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі