У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

8 Снж 2017

Лукашэнка аб новым "Камволі": выходзім на тое, што хацелі атрымаць

Лукашэнка аб новым

8 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка станоўча ацэньвае вынікі праведзенай мадэрнізацыі ў ААТ "Камволь", аднак адзначае неабходнасць завяршэння пачатага і арыентуе на далейшае развіццё вытворчасці. Аб гэтым ён заявіў сёння, наведваючы ў Мінску гэта прадпрыемства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прыехаў, каб павіншаваць вас з заканчэннем вялікай эпапеі мадэрнізацыі "Камволя". Пачалі мы яе даўно, шмат коп'яў зламалі тут. Шчыра, і лёсаў нямала пахавалі. Усё было. Але, думаю, мы выходзім на тое, што хацелі тут атрымаць - вырабіць добрыя тканіны", - сказаў кіраўнік дзяржавы ў час размовы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву прадпрыемства.

Прэзідэнт растлумачыў, што рашэнне аб мадэрнізацыі ў ААТ "Камволь" было прынята па дзвюх прычынах. "Першая - тут працавалі і працуюць людзі. Значыць, яны павінны мець работу. Таму была пачата мадэрнізацыя гэтай вытворчасці. Па-другое, нельга было страціць школу - тое, што мы ўмеем рабіць. Я лічу, гэта злачынства, калі дзяржава ўмее нешта вырабляць, а потым гэта пахавае. Гэта дрэнны знак і дрэнны помнік для той улады", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў яго пакуль няма канчатковай думкі, задаволены ён гэтай работай або не. "Я некалькі разоў адкладаў наведванне вашага прадпрыемства з мэтай знаёмства з канчатковай мадэрнізацыяй. Але сёння падумаў аб тым, што, напэўна, вы яе ўжо скончылі, і час на яе паглядзець, - сказаў Прэзідэнт. - Па вашым стане разумею, што вы яшчэ не зусім задаволены гэтай вытворчасцю. Гэта правільна. Таму што мы канчаткова не зрабілі тое, што будзе праз год. Вось праз год можна будзе сказаць, што гэта сталае прадпрыемства, якое вырабляе добрыя тканіны, яны прадаюцца на сусветных рынках, і вы атрымліваеце нармальную зарплату. Мы яшчэ ў пачатку шляху".

Лукашэнка аб новым "Камволі": выходзім на тое, што хацелі атрымацьРазам з тым кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што яго радуе той факт, што цяпер не хапае людзей, каб задзейнічаць усю вытворчасць. "І тут няма ніякіх праблем, тут няма катастрофы. У нас дастаткова людзей, якія хацелі б працаваць у такой акуратнай і чыстай вытворчасці", - упэўнены ён.

"Успомніце, што было тут да таго, як... Я гэта помню. Думаю, вы тым больш. Таму створана добрая вытворчасць, якой вы і я, можа, будзем задаволены. Але гэта яшчэ будучы год", - дадаў Прэзідэнт.

Мінулы раз кіраўнік дзяржавы наведваў ААТ "Камволь" пяць гадоў таму - у снежні 2012 года. На той момант прадпрыемства знаходзілася ў глыбокім крызісе: фінансава-эканамічная сітуацыя пагаршалася, аб'ёмы вытворчасці падалі, узровень зносу актыўнай часткі асноўнага тэхналагічнага абсталявання складаў амаль 90 працэнтаў. Больш таго, у некаторых вытворчых памяшканнях было не намнога цяплей, чым на вуліцы.

Тады такі стан спраў Аляксандр Лукашэнка назваў злачыннай безадказнасцю, пайшлі жорсткія кадравыя рашэнні. Ён паабяцаў работнікам прадпрыемства, што "Камволь" будзе адноўлены.

Лукашэнка аб новым "Камволі": выходзім на тое, што хацелі атрымацьНа працягу апошніх гадоў гэта пытанне пастаянна знаходзілася на кантролі ў Прэзідэнта. Толькі ў 2015 годзе мадэрнізацыі прадпрыемства было прысвечана дзве нарады на ўзроўні кіраўніка дзяржавы - у ліпені і снежні.

За пяць гадоў у мадэрнізацыю ААТ "Камволь" укладзена больш за $110 млн. Цяпер гэта высокатэхналагічнае прадпрыемства, якому па аснашчэнні самым сучасным абсталяваннем няма роўных на постсавецкай прасторы і нават у Еўропе.

У жніўні-лістападзе 2017 года выраблена 38,5 тыс. пагонных метраў тканін з новай калекцыі, вырабленай у супрацоўніцтве з кампаніяй Zen Led (Турцыя). Усяго распрацавана 117 узораў (больш за 220 колерамалюнкаў).

Лукашэнка аб новым "Камволі": выходзім на тое, што хацелі атрымацьУ 2018 годзе плануецца вырабіць 4,5 млн пагонных метраў тканіны, а ў бліжэйшым будучым чакаецца выхад прадпрыемства на праектную магутнасць - 6 млн пагонных метраў. Турэцкі партнёр абавязуецца прадаць не менш як 4 млн пагонных метраў, ужо заключаны дагавор аб пастаўцы тканін з новай калекцыі да канца 2017 года ў аб'ёме 150 тыс. пагонных метраў на суму $1,2 млн.

Больш за 55 працэнтаў прадукцыі "Камволя" пастаўляецца на экспарт. Пры гэтым назіраецца дадатная дынаміка паставак. За студзень-верасень 2017 года вартасны аб'ём паставак тавараў на знешні рынак склаў $5,7 млн, што ў 1,6 раза больш, чым у аналагічным мінулагоднім перыядзе.

Выручка ад рэалізацыі прадукцыі за дзевяць месяцаў склала $20,1 млн і ў фактычных цэнах павялічылася ў 1,8 раза пры росце індэкса цэн вытворцаў прамысловай прадукцыі па Мінску за гэты перыяд на 4,6 працэнта.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс