Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

12 Жнв 2021

Лукашэнка аб барацьбе з COVID-19: у Беларусі няма глабальных падстаў для непакою

Лукашэнка аб барацьбе з COVID-19: у Беларусі няма глабальных падстаў для непакою

12 жніўня, Віцебскі раён /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на сённяшні дзень няма глабальных падстаў для непакою ў частцы барацьбы з COVID-19. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па пытанні распрацоўкі процівірусных вакцын, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што барацьба з вірусамі, уключаючы каранавірусную інфекцыю, застаецца ў ліку прыярытэтных не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім свеце. “У Беларусі на сённяшні дзень, я лічу, няма глабальных падстаў для непакою. Чарговы раз хачу запэўніць усіх: мы з гэтай бядой - каранавірусам - на сённяшні дзень спраўляемся. Думаю, на дастойным узроўні. Але пакуль забягаць наперад не будзем. Без лішняга інфармацыйнага шуму, без палітычных звадак, дэманстрацый, каменданцкіх гадзін, як у асобных дзяржавах. Асабліва ў дзяржавах з так званай развітой дэмакратыяй”, - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што пераламаць эканоміку і яе законы не атрымалася ні ў кога: “Ніколі прыродныя, эканамічныя законы чалавецтву пераламаць не ўдавалася. Лакдаўны, спад ВУП, беспрацоўе, шалёныя эмісійныя грошы, якія сёння ўкінуты ў эканоміку планеты, узлёт у сувязі з гэтым сусветных цэн і іншыя наступствы працверазілі абсалютна ўсіх”.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што Беларусь патраціла ўжо на барацьбу з кавідам толькі бюджэтных грошай $750-800 млн. Плюс амаль столькі - самі арганізацыі ўсіх форм уласнасці.

“Наша небагатая краіна ўклала рэсурсы па ўсіх напрамках - надбаўкі ўрачам, закупка лякарстваў і вакцын, арганізацыя вытворчасці масак, дэзынфекцыйных сродкаў. Мы бясплатна прышчэпліваем сваё насельніцтва і за невялікія грошы прымаем на прышчэпку ўсіх жадаючых іншаземцаў”, - адзначыў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што засталася адна нявырашаная задача - атрыманне ўласнай вакцыны. У гэтым плане прыняты неабходныя дакументы, у тым ліку на ўзроўні Прэзідэнта. “У гэты няпросты час за кошт іншых напрамкаў мы знайшлі Br10 млн (гэта толькі на першы этап) інавацыйных грошай і бюджэтных сродкаў на карысць Міністэрства аховы здароўя і Акадэміі навук. Засталося галоўнае - рэзультат і ў заяўленыя тэрміны!” - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што ў першую чаргу хоча пачуць аб канкрэтных мерах і кроках у частцы распрацоўкі і вытворчасці айчыннай вакцыны, якія прывядуць да жаданай мэты і дадуць эфект.

Ён адзначыў, што яго наведванне кампаніі “БелВітуніфарм” планавалася даўно, паколькі гэта адна з патэнцыяльных пляцовак для вытворчасці вакцыны: “Сёння нібыта ўсё гатова для таго, каб разгортваць работу. Ці так гэта, паслухаем”.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што для віцябчан выбар менавіта гэтага прадпрыемства для вытворчасці беларускай вакцыны - гэта не толькі каласальная адказнасць, але і вялізны імпульс для развіцця ўсяго Віцебскага рэгіёна.

“Вірус, на жаль, нікуды не дзенецца ў бліжэйшыя гады. Гэты тэзіс ужо неаспрэчны. Аспрэчваюць, ці дапаможа калектыўны імунітэт. На планеце ўжо больш за 7 млрд чалавек. Пры гэтым заходнія вытворцы заявілі, што ўздымаюць цану. Адсюль выснова - попыт на гэты тавар будзе, і вельмі значны. Не праспім, разгорнемся - значыць хутка атрымаем вытворчасць з экспартным патэнцыялам на сотні мільёнаў долараў”, - сказаў беларускі лідар.

Прэзідэнт адзначыў, што спецыяльна даручыў запрасіць на нараду шырокае кола ўдзельнікаў, каб комплексна абмеркаваць тры блокі пытанняў. Першы - аб бягучых тэмпах захваральнасці на каранавірус і далейшых падыходах у барацьбе з інфекцыяй. Другая тэма - вакцынацыя насельніцтва. Трэці блок пытанняў - вытворчасць вакцын - не толькі ад COVID-19, але і стварэнне неабходнай базы на перспектыву.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі