Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

4 Крс 2023

Лукашэнка 5-6 красавіка прыме ўдзел у пасяджэнні ВДС і сустрэнецца з Пуціным

Лукашэнка 5-6 красавіка прыме ўдзел у пасяджэнні ВДС і сустрэнецца з Пуціным
Фота з архiва

4 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5-6 красавіка зробіць рабочы візіт у Расійскую Федэрацыю. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У Маскве 6 красавіка кіраўнік дзяржавы прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы.

Удзельнікі мерапрыемства разгледзяць ход выканання Асноўных напрамкаў рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2021-2023 гады і саюзных праграм. Яшчэ адна ключавая тэма - распрацоўка Канцэпцыі бяспекі Саюзнай дзяржавы.

Традыцыйна частка пытанняў парадку дня ВДС будзе звязана з бягучай дзейнасцю ў рамках Саюзнай дзяржавы. На пасяджэнні падвядуць вынікі і абмяркуюць сумесную работу на будучы перыяд.

Напярэдадні, 5 красавіка, Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін правядуць асобную двухбаковую сустрэчу. На ёй лідары краін абмяркуюць шырокі спектр пытанняў беларуска-расійскіх адносін, уключаючы тыя, якія не падлягаюць абмеркаванню на ВДС. Імпартазамяшчэнне, паглыбленне кааперацыі, развіццё высокатэхналагічных галін. У ліку тэм будуць і міжнародная абстаноўка, меры, якія прымаюцца па забеспячэнні бяспекі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі