Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

24 Лют 2026

Лукашэнка 26 лютага ў Маскве прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы

Лукашэнка 26 лютага ў Маскве прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы
Фота з архiва

24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі, старшыня Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 26 лютага прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Мерапрыемства адбудзецца ў Маскве, парадак дня ўключае сем пунктаў, якія датычацца пытанняў двухбаковага інтэграцыйнага ўзаемадзеяння.

На пасяджэнні неабходна абмеркаваць Асноўныя напрамкі рэалізацыі Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2024-2026 гады, а таксама распрацоўку праекта аналагічнага дакумента на 2027-2029 гады.

Ключавыя пункты парадку дня таксама датычацца арганізацыі трансгранічных прыгарадных пасажырскіх зносін; стварэння Камітэта па стандартызацыі і якасці Саюзнай дзяржавы; узаемнай падтрымкі ў супрацоўніцтве ў галіне міжнароднага правасуддзя; прысуджэння прэмій Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2025-2026 гады.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі