Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

19 Apr 2017

Лукашэнка 21 красавіка звернецца са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу

Лукашэнка 21 красавіка звернецца са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 красавіка звернецца са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Выступленне кіраўніка дзяржавы адбудзецца ў час сумеснага пасяджэння Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.

Прамую трансляцыю з Авальнай залы Дома ўрада будуць весці тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24", а таксама Першы нацыянальны канал Беларускага радыё. Трансляцыя пачнецца ў 10.00. Тэлевізійную версію паслання пакажуць у вячэрнім эфіры беларускіх тэлеканалаў.

На мерапрыемства запрошаны вышэйшыя службовыя асобы краіны, члены ўрада, кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, буйнейшых прадпрыемстваў і сродкаў масавай інфармацыі, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі