Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

19 Жнв 2025

Лукашэнка 20 жніўня правядзе ў Мінску перагаворы з Прэзідэнтам Ірана

Лукашэнка 20 жніўня правядзе ў Мінску перагаворы з Прэзідэнтам Ірана
Фота з архiва

19 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 жніўня правядзе перагаворы з Прэзідэнтам Ірана Масудам Пезешкіянам, які 19 жніўня прыбывае ў Мінск з афіцыйным візітам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Сустрэча кіраўнікоў дзяржаў пройдзе ў Палацы Незалежнасці ў вузкім і пашыраным фарматах, пасля чаго адбудзецца падпісанне двухбаковых дакументаў, накіраваных на пашырэнне партнёрства дзвюх дзяржаў.

Аляксандр Лукашэнка і Масуд Пезешкіян, як плануецца, абмяркуюць супрацоўніцтва Беларусі і Ірана ў сферах гандлю, інвестыцый і прамысловай кааперацыі, рэалізацыю сумесных ініцыятыў у навуцы, тэхналогіях, адукацыі, а таксама ўзаемадзеянне дзяржаў у рамках міжнародных структур, у тым ліку ЕАЭС, ШАС, БРІКС, ААН.

У цэнтры ўвагі будуць і пытанні забеспячэння рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі