Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

14 Врс 2022

Лукашэнка 15-16 верасня зробіць рабочы візіт ва Узбекістан для ўдзелу ў саміце ШАС

Лукашэнка 15-16 верасня зробіць рабочы візіт ва Узбекістан для ўдзелу ў саміце ШАС
Фота з архіва "Пул Першага"

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 15-16 верасня зробіць рабочы візіт ва Узбекістан для ўдзелу ў саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Мерапрыемства пройдзе ў Самаркандзе. Плануецца, што кіраўнік беларускай дзяржавы 16 верасня выступіць на пасяджэнні ў пашыраным складзе Савета кіраўнікоў дзяржаў - членаў ШАС. Аляксандр Лукашэнка агучыць прыярытэты ўзаемадзеяння Беларусі ў фармаце ШАС, таксама з улікам пададзенай раней заяўкі на далучэнне краіны да гэтай арганізацыі ў якасці паўнапраўнага члена (цяпер Беларусь мае статус наглядальніка). Размова таксама пойдзе аб актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня.

Плануецца, што на палях саміту адбудуцца сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з замежнымі калегамі, у ходзе якіх будзе абмяркоўвацца пераважна двухбаковая тэматыка і развіццё супрацоўніцтва па ключавых напрамках.

Прэзідэнт Беларусі прыме ўдзел і ў шэрагу нефармальных мерапрыемстваў, арганізаваных узбекскім бокам для ўдзельнікаў саміту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі