Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

8 Sep 2017

Лукашэнка 11-12 верасня зробіць афіцыйны візіт у Індыю

Лукашэнка 11-12 верасня зробіць афіцыйны візіт у Індыю

8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 11-12 верасня зробіць афіцыйны візіт у Рэспубліку Індыя. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы правядзе перагаворы і шэраг афіцыйных сустрэч з кіраўніцтвам гэтай краіны, у тым ліку з Прэзідэнтам Рамам Натхам Кавіндам і прэм'ер-міністрам Надэндрам Модзі. Будзе абмяркоўвацца развіццё беларуска-індыйскага супрацоўніцтва, галоўным чынам у гандлёва-эканамічнай, палітычнай, навукова-тэхнічнай і гуманітарнай сферах, турызме.

На перагаворах плануецца абмеркаваць і ўзаемадзеянне Беларусі і Індыі ў фармаце еўразійскай інтэграцыі, новыя магчымасці для інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Бакі таксама абмяняюцца поглядамі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня.

Адначасова з візітам Аляксандра Лукашэнкі ў Нью-Дэлі адбудзецца Індыйска-беларускі бізнес-форум, на якім пройдуць перагаворы паміж прадстаўнікамі дзелавых колаў

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі