15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнты Беларусі і Злучаных Штатаў Амерыкі Аляксандр Лукашэнка і Дональд Трамп 15 жніўня правялі тэлефонную размову, паведамляе БЕЛТА.
Лідары дзвюх краін абмеркавалі пытанні двухбаковага парадку дня, рэгіянальную тэматыку і сітуацыю ў гарачых кропках, уключаючы Украіну.
Дасягнута дамоўленасць прадоўжыць кантакты. Прэзідэнт Беларусі запрасіў Дональда Трампа з сям'ёй у Мінск, і гэта запрашэнне было прынята.
Як вядома, на 15 жніўня назначана сустрэча прэзідэнтаў Расіі і ЗША Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа ў Анкорыджы (штат Аляска), яна павінна пачацца ў 11.00 па мясцовым часе (22.00 па Мінску). Паводле паведамленняў СМІ, амерыканскі лідар ужо вылецеў з авіябазы Эндрус пад Вашынгтонам у Анкорыдж. А кіраўнік расійскай дзяржавы знаходзіўся ў Магадане, дзе наведваў адно з прадпрыемстваў і праводзіў нараду.