Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

29 Крс 2026

Лукашэнка і Такаеў правялі тэлефонную размову

Лукашэнка і Такаеў правялі тэлефонную размову
Фота з архiва

29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым адбылася 29 красавіка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі развіццё беларуска-казахстанскіх адносін, адзначыўшы высокую дынаміку кантактаў на розных узроўнях. Толькі за апошнія паўгода адбыўся шэраг знакавых двухбаковых візітаў. Казахстан наведалі прэм'ер-міністр і кіраўнік беларускага МЗС, а ў Мінску прымалі старшыню Мажыліса Парламента Казахстана.

Аляксандр Лукашэнка і Касым-Жамарт Такаеў таксама абмеркавалі графік маючых адбыцца мерапрыемстваў і візітаў. У канцы мая ў Астане пройдуць Вышэйшы Еўразійскі эканамічны савет і Еўразійскі эканамічны форум. Прэзідэнты разгледзелі пералік пытанняў, якія будуць фарміраваць парадак дня гэтых міжнародных форумаў.

Напярэдадні агульнага вялікага свята - Дня Перамогі - лідары краін абмяняліся віншаваннямі, пажадаўшы народам Беларусі і Казахстана міру і дабрабыту.

Аляксандр Лукашэнка аднавіў запрашэнне свайму казахстанскаму калегу зрабіць афіцыйны візіт у Беларусь, каб комплексна абмеркаваць усе актуальныя пытанні ў двухбаковым парадку дня, вызначыць перспектыўныя праекты і планы на будучыню. Восенню бягучага года ў Мінску таксама чакаюць з візітам казахстанскую дэлегацыю на чале з прэм'ер-міністрам для ўдзелу ў Еўразійскім міжурадавым савеце і міжнароднай выстаўцы "ІНАПРАМ".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі