Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

13 Крс 2016

Лукашэнка ў Стамбуле прыме ўдзел у саміце Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва

13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Турцыю, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Плануецца, што 14 красавіка ў Стамбуле кіраўнік беларускай дзяржавы прыме ўдзел у саміце Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва, які пройдзе пад дэвізам "Адзінства і салідарнасць у імя справядлівасці і міру". Чакаецца, што ў час мерапрыемства Прэзідэнт Беларусі выступіць з прамовай.

Праграмай рабочага візіту таксама прадугледжаны шэраг двухбаковых сустрэч і перагавораў з лідарамі замежных краін.

Арганізацыя ісламскага супрацоўніцтва - міжнародная арганізацыя, у склад якой уваходзяць больш за 50 краін з насельніцтвам 1 млрд чалавек. Беларусь і АІС маюць у многім супадаючыя падыходы і прыярытэты на міжнароднай арэне, у першую чаргу ў такіх сферах, як сямейныя каштоўнасці, рэлігійная талерантнасць, устойлівае развіццё, правы чалавека.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі