Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

3 Крс 2020

Лукашэнка ў Смалявіцкім раёне наведае арганізацыі групы кампаній "Сервалюкс"

Лукашэнка ў Смалявіцкім раёне наведае арганізацыі групы кампаній

3 красавіка, Смалявіцкі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зробіць сёння рабочую паездку ў Смалявіцкі раён Мінскай вобласці, дзе наведае арганізацыі групы кампаній "Сервалюкс", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Спачатку кіраўнік дзяржавы прыедзе на МТФ "Мглё" філіяла "Смалявічы Дэйрыз" ААТ "Смалявічы Бройлер". Тут запланаваны даклады аб развіцці сельгасвытворчасці ў Мінскай вобласці, Смалявіцкім раёне і перспектывах развіцця групы кампаній СЗАТ "Сервалюкс".

Размова таксама пойдзе аб ходзе веснавых палявых работ у Беларусі. Прэзідэнт азнаёміцца з сучаснай тэхналогіяй гадоўлі і ўтрымання буйной рагатай жывёлы.

Затым у ЗАТ "Юніміт" кіраўнік дзяржавы азнаёміцца з тэхналогіяй вытворчасці паўфабрыкатаў з мяса птушкі, наведае вытворчыя ўчасткі.

У групу кампаній "Сервалюкс" уваходзяць беларускія кампаніі, якія працуюць у сферах жывёлагадоўлі мяса-малочнага напрамку, племянной птушкагадоўлі, вытворчасці камбікорму, інкубацыйных яек, мяса-каўбасных вырабаў, малочнай прадукцыі, абслугоўвання вытворчасцей, распрацоўкі і вытворчасці мыйных і дэзынфіцыруючых прэпаратаў. У складзе ёсць і шырокая гандлёвая сетка, лізінгавая кампанія, гандлёвы дом, некалькі расійскіх і ўкраінскіх кампаній.

На сённяшні дзень група кампаній "Сервалюкс" - адзін з буйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі ў Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі