VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

20 Стд 2017

Лукашэнка і Сі Цзіньпін абмяняліся віншавальнымі пасланнямі з нагоды 25-годдзя беларуска-кітайскіх дыпламатычных адносін

Лукашэнка і Сі Цзіньпін абмяняліся віншавальнымі пасланнямі з нагоды 25-годдзя беларуска-кітайскіх дыпламатычных адносін

20 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Старшыню КНР Сі Цзіньпіна і ўвесь дружалюбны народ Кітая з 25-й гадавінай устанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"За чвэрць стагоддзя пройдзены значны шлях у станаўленні і развіцці беларуска-кітайскага ўзаемадзеяння, заснаванага на прынцыпах роўнасці і паважання інтарэсаў адзін аднаго, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Мы ганарымся, што ў Беларусі і Кітая склаліся сапраўды саюзніцкія адносіны. Дасягнуты беспрэцэдэнтна высокі ўзровень давернага ўсебаковага стратэгічнага партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва".

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што дыялог паміж Беларуссю і КНР будзе і ў далейшым паглыбляцца і ахопліваць усё новыя сферы.

"Вялікія перспектывы мы бачым ва ўзмацненні інвестыцыйнага складніка, актывізацыі прамых сувязей паміж рэгіёнамі. Беларусь будзе і далей прыкладаць усе намаганні па эфектыўнай рэалізацыі ініцыятывы "Адзін пояс, адзін шлях", будаўніцтве Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку "Вялікі камень" як апорнай кропкі і "жамчужыны" Эканамічнага пояса Шаўковага шляху", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт упэўнены, што юбілейны год азнаменуецца плённым развіццём двухбаковых адносін, інтэнсіўным культурным абменам, новымі кантактамі, ідэямі і напрамкамі ўзаемадзеяння.

Старшыня КНР Сі Цзіньпін таксама ад імя кітайскага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнку і беларускі народ з 25-годдзем устанаўлення беларуска-кітайскіх дыпламатычных адносін.

У віншаванні гаворыцца, што дружба паміж кітайскім і беларускім народамі мае доўгую гісторыю. Цяпер кітайска-беларускія адносіны характарызуюцца ўстойлівым развіццём, узровень двухбаковага супрацоўніцтва бесперапынна павышаецца.

"Палітычны ўзаемадавер з'яўляецца трывалым, мы аказваем адзін аднаму цвёрдую падтрымку па важных пытаннях, якія датычацца інтарэсаў нашых краін, - адзначыў Старшыня КНР. - На фоне сумеснага будаўніцтва "Аднаго пояса, аднаго шляху" прагматычнае супрацоўніцтва ў розных галінах з'яўляецца плённым. Абодва бакі падтрымліваюць цесныя кантакты і ўзаемадзеянне па міжнародных пытаннях".

Сі Цзіньпін лічыць, што кітайска-беларускія адносіны служаць узорам міждзяржаўных адносін і адыгрываюць важную ролю ў садзейнічанні рэгіянальнай і міжнароднай стабільнасці і міру.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход