У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

22 Ліс 2016

Лукашэнка і Пуцін прыбылі ў храм Хрыста Збавіцеля для ўшанавання Патрыярха Кірыла

Лукашэнка і Пуцін прыбылі ў храм Хрыста Збавіцеля для ўшанавання Патрыярха Кірыла

22 лістапада, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прыбылі ў маскоўскі храм Хрыста Збавіцеля для ўшанавання Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, якому напярэдадні споўнілася 70 гадоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнты прымуць удзел ва ўрачыстай цырымоніі віншавання патрыярха, уручаць яму падарункі. Чакаецца, што Аляксандр Лукашэнка выступіць з віншавальнай прамовай.

Патрыярху Кірылу споўнілася 70 гадоў 20 лістапада. Юбілейныя ўрачыстасці пачаліся яшчэ 18 лістапада з адкрыцця выстаўкі "Сын Царквы". Кірыл з'яўляецца 16-м прадстаяцелем Рускай праваслаўнай царквы, ён стаіць на чале РПЦ з 1 лютага 2009 года. Сам патрыярх, падводзячы вынікі сямі гадоў свайго служэння прадстаяцелем, адзначыў, што за гэты час было пабудавана 5 тыс. храмаў, на 10 тыс. павялічылася колькасць свяшчэннікаў. За гэты час амаль у два разы павялічылася колькасць епархій - са 159 да 296 і епіскапаў - з 200 да 361.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс