25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Расіі адбылася вечарам 24 чэрвеня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
За час працяглай размовы Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмеркавалі шэраг тэм. У прыватнасці, маючы адбыцца саміт Еўразійскага эканамічнага саюза, а таксама беларуска-расійскі саюзны парадак дня - прадаўжэнне рэалізацыі сумесных праектаў і праграм.
Грунтоўна абмеркавалі прэзідэнты таксама рэгіянальную праблематыку і міжнародную абстаноўку, у тым ліку сітуацыю ва Украіне і на Блізкім Усходзе.
Яшчэ больш падрабязна абмеркаваць усе існуючыя актуальныя пытанні Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін дамовіліся пры сустрэчы ўжо ў бліжэйшы час у Мінску.