Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

8 Лют 2026

Лукашэнка і Пуцін правялі тэлефонную размову. Галоўная тэма - маючы адбыцца ВДС

Лукашэнка і Пуцін правялі тэлефонную размову. Галоўная тэма - маючы адбыцца ВДС
Фота з архiва

8 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін увечары 8 лютага правялі тэлефонную размову. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Галоўнай яе тэмай стала пасяджэнне Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы. Прэзідэнты абмеркавалі час і тэрміны яго правядзення, парадак дня і іншыя пытанні падрыхтоўкі маючага адбыцца мерапрыемства, на якім будуць разгледжаны ключавыя аспекты інтэграцыйнага ўзаемадзеяння Беларусі і Расіі.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін таксама абмеркавалі ў размове шэраг актуальных пытанняў беларуска-расійскіх адносін з акцэнтам на рэалізацыю сумесных праектаў. Закранулі кіраўнікі дзяржаў і міжнародную тэматыку, развіццё абстаноўкі ў рэгіёне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі